У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Бізнес
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Бізнес | Бізнес-навіны

Бізнес-навіны

24 Жнв 2015

ААЭ разглядаюць Беларусь у якасці партнёра ў даследаваннях Марса

24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аб'яднаныя Арабскія Эміраты разглядаюць Беларусь у якасці партнёра ў даследаваннях Марса. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам генеральны дырэктар Касмічнага агенцтва ААЭ Мухамед Насер аль-Ахбабі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы плануем запусціць місію на Марс. Гэта будзе першы такі запуск у рэгіёне. Мы думаем, што сумесная работа з Беларуссю ў гэтай сферы будзе шматабяцальнай", - падкрэсліў Мухамед Насер аль-Ахбабі.

Генеральны дырэктар Касмічнага агенцтва ААЭ адзначыў, што дэлегацыя прыехала ў Мінск, каб абмеркаваць пытанні магчымага супрацоўніцтва ў касмічнай сферы. "Абедзве краіны ўжо даўно вядуць сумесныя работы ў іншых галінах, і мы разглядаем касмічную сферу як патэнцыяльную для сумеснай работы з Беларуссю. ААЭ можна разглядаць як цэнтральную краіну па касмічных тэхналогіях і апрацоўцы касмічнай інфармацыі ў блізкаўсходнім рэгіёне. Сектар касмічных даследаванняў у нас адзін з самых буйных у рэгіёне з аб'ёмам прамых інвестыцый каля $5 млрд", - паведаміў ён.

Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена ў супрацоўніцтве ў касмічнай сферы з ААЭ. "У нас таксама ёсць Нацыянальнае агенцтва па космасе, і, думаю, можна гаварыць аб падпісанні дагавора аб узаемадзеянні", - рэзюмаваў ён.

У час візіту прадстаўнікі Касмічнага агенцтва ААЭ наведалі кампанію "Пеленг". "Мы ацанілі магчымасці гэтай кампаніі, і яна нам спадабалася. Акрамя таго, мы рады наведаць НАН і сустрэцца з афіцыйнымі асобамі, каб абмеркаваць пытанні далейшага супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі", - канстатаваў Мухамед Насер аль-Ахбабі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску