30 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" у амерыканскім Маямі (прызавы фонд - $6,1 млн), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.
У чвэрцьфінальным паядынку Азаранка абыграла брытанку Джаану Конта (23-е месца ў сусветным рэйтынгу) у двух сэтах - 6:4, 6:2. Першая партыя гэтага матчу доўжылася цэлую гадзіну, абедзве саперніцы не хацелі ўступаць, але ў рашаючыя моманты беларуска была мацнейшай. Другі сэт прайшоў з большай перавагай Вікторыі, якая аддала саперніцы толькі два геймы. Сустрэча прадаўжалася 1 гадзіну 36 мінут.
Да гэтага поспеху Вікторыя Азаранка ўзяла верх над пуэртарыканкай Монікай Пуіг (67) - 6:2, 6:4, польскай тэнісісткай Магдай Лінет (110) - 6:3, 6:0 і чацвёртай ракеткай планеты іспанкай Гарбін Мугуруза - 7:6 (8:6), 7:6 (7:4).
У паядынку за выхад у фінал Вікторыя Азаранка сустрэнецца з пераможцай матчу паміж трэцім нумарам сусветнага рэйтынгу немкай Ангелікай Кербер і амерыканкай Мэдзісан Кейс (24).
Другую пару паўфіналістак склалі расіянка Святлана Кузняцова (19) і швейцарка Тымеа Бачынскі (20). У матчы 1/8 фіналу Кузняцова змагла выбіць з барацьбы першую ракетку планеты амерыканку Серэну Уільямс.
Вікторыя Азаранка двойчы перамагала на кортах Маямі - у 2009 і 2011 гадах.
Турнір у Маямі завершыцца 3 красавіка.