У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прэс-рэлізы

Прэс-рэлізы

18 Ліп 2017

Творы 40 аўтараў прэтэндуюць на ўзнагароды Нацыянальнай літаратурнай прэміі

18 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Творы 40 аўтараў прэтэндуюць на ўзнагароды трэцяга рэспубліканскага конкурсу "Нацыянальная літаратурная прэмія", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА першы намеснік старшыні Саюза пісьменнікаў Беларусі член журы конкурсу Алена Стэльмах.

"Заяўкі на ўдзел у рэспубліканскім конкурсе "Нацыянальная літаратурная прэмія" падалі чатыры дзясяткі аўтараў, творы якіх убачылі свет у 2016 годзе. Палітра шырокая: ад раманаў да першых кніжак у намінацыі "Дэбют", ад пранікнёных паэтычных зборнікаў да мілых дзіцячых твораў. Дарэчы, дзве апошнія намінацыі - "Паэзія" і "Дзіцячая літаратура" - найбольш папулярныя сярод намінантаў на Нацыянальную літаратурную прэмію. Прэтэндэнтамі на яе атрыманне сталі па дзесяць аўтараў у кожнай з намінацый", - расказала Алена Стэльмах. У той жа час на першынство ў намінацыі "Драматургія" прэтэндуюць два аўтары.

Цікавы і той факт, што ў бягучым літаратурным годзе за Алімп у публіцыстыцы пазмагаюцца выключна мужчыны, а вось дэбютуюць менавіта прадстаўніцы прыгожай палавіны чалавецтва, якія паспрабавалі сваё пяро як у паэзіі, так і ў прозе.

Дыплом, сімвал прэміі і грашовая прэмія будуць уручацца ў сямі намінацыях: "Лепшы твор (зборнік твораў) паэзіі", "Лепшы твор прозы", "Лепшы твор драматургіі", "Лепшы твор публіцыстыкі", "Лепшы дэбют", "Лепшы твор для дзяцей і юнацтва", "Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства".

Сярод тых, хто прадстаўляў сваіх аўтараў, - Саюз пісьменнікаў Беларусі, выдавецкі дом "Звязда", выдавецтва "Мастацкая літаратура", Цэнтралізаваная сістэма дзіцячых бібліятэк.

Спачатку заяўкі ацэніць экспертны савет, а потым - з 1 па 15 жніўня - сваё рашэнне будзе прымаць журы. Пад увагу прымаюцца колькасць і змест прадстаўленых аўтарам артыкулаў, рэцэнзій, водзываў у СМІ, на інтэрнэт-рэсурсах, а таксама колькасць пісьмовых водзываў чытачоў, пераклады твора на іншыя мовы народаў свету. Акрамя таго, улічваецца патрэбнасць у вылучаных на конкурс кнігах у публічных бібліятэках.

Імёны ўладальнікаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі 2016 года будуць аб'яўлены на Дні беларускага пісьменства ў Полацку.

Конкурс праводзіцца ў мэтах падтрымкі развіцця беларускай мастацкай літаратуры і творчасці айчынных пісьменнікаў, стымулявання стварэння імі новых высокамастацкіх твораў для дарослых, дзяцей і юнацтва, папулярызацыі кнігі і чытання ў грамадстве. Прэмія заснавана ў 2015 годзе.

Заснавальнікі конкурсу - Міністэрства інфармацыі, Міністэрства культуры, Міністэрства адукацыі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і грамадскае аб'яднанне "Саюз пісьменнікаў Беларусі".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі