Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

23 Май 2014

Прадстаўнікі шасці краін прымуць удзел у спаборніцтвах полацкага сярэдневяковага свята "Рубон"

23 мая, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Свята "Фэст сярэдневяковай культуры "Рубон-2014" збярэ ў Полацку рыцараў, музыкантаў, рамеснікаў з Беларусі, Расіі, Літвы, Латвіі, Украіны і Эстоніі. Як расказалі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары, у ходзе свята ўпершыню адбудзецца кулінарны фестываль, у якім прымуць удзел прадстаўнікі Беларусі, Літвы і Латвіі.

Мерапрыемства стартуе 23 мая канцэртнай праграмай з удзелам груп сярэдневяковай музыкі "Стары Ольса", "Auli", "Spiritual Seasons". Асноўнае дзейства разгорнецца ў Полацку ў суботу. Тут адбудуцца турніры эпохі развітога сярэдневякоўя; пройдзе тэатралізаваны конны турнір; тэатралізаваны паказ "Штурм замка" (у рамках праекта трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь "Музейныя вароты"); канцэрты сярэдневяковай музыкі; рамесныя майстар-класы; тэатралізаваныя мініяцюры. Будзе працаваць экспазіцыя "Прылады катавання", выстаўка-продаж рамесных вырабаў і выстаўка-дэгустацыя страў сярэдневяковай кухні.

Кулінарны фестываль з'яўляецца часткай праекта "Паляпшэнне кулінарнага сэрвісу ў Латгальскім і Віцебскім рэгіёнах, абапіраючыся на канцэпцыю кулінарнай спадчыны" (BELLA CUISINE), праграмы трансгранічнага супрацоўніцтва Латвія-Літва-Беларусь у рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства і партнёрства. Для ўдзелу ў фестывалі ў Полацк прыедуць 70 кулінараў (Беларусь будзе прадстаўлена Міёрскім і Полацкім раёнамі), якія прадэманструюць свае нацыянальныя стравы. У ходзе свята пройдзе конкурс кулінарнага майстэрства: удзельнікі павінны будуць за 2 гадзіны прыгатаваць страву сярэдневяковай кухні, характэрную для свайго рэгіёна.

Урачыстае закрыццё і ўзнагароджанне пераможцаў спаборніцтваў свята сярэдневяковай культуры адбудзецца 25 мая.

Арганізатары фестывалю - Полацкі раённы выканаўчы камітэт, ПУП "Галерэя майстроў", "Народны тэатр гістарычнага касцюма "Полацкі звяз", фонд садзейнічання развіццю міжнароднага дыялогу і супрацоўніцтва "Інтэракцыя".

Полацкае сярэдневяковае свята "Рубон" у 2010 годзе ўвайшло ў міжнародны турыстычны праект "Бела Дзвіна". Праграма свята мае спаборніцкі характар: праходзіць турнір лучнікаў, турнір ранняга сярэдневякоўя "Ратна кола" і турніры развітога сярэдневякоўя, а таксама рэйтынгавыя турніры па гістарычным фехтаванні сярод адзіночак і каманд для адбору кандыдатаў у зборную Беларусі, якая абараняе гонар краіны на міжнародных спаборніцтвах "Бітва нацый" (Украіна).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі