4 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Алёна Ланская будзе аб'яўляць балы ад Беларусі ў фінале міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2014", паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.
"Пачынаючы з 2004 года гэту ганаровую місію выконвае вядомая персона з творчага асяроддзя або спорту, - расказала кіраўнік праекта "Еўрабачанне" ў Беларусі Вольга Шлягер. - У мінулым годзе балы на конкурсе агучвала біятланістка Дар'я Домрачава. Цяпер гэта роля дасталася Алёне, якая ў мінулым годзе выйшла ў фінал "Еўрабачання". Запрашаць для аб'яўлення балаў афіцыйных прадстаўнікоў міжнароднага песеннага конкурсу мінулых гадоў - звычайная практыка ў многіх краінах".
Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2014" пройдзе ў Капенгагене з 6 па 10 мая пад лозунгам
"Далучайцеся да нас" (Join Us). Усяго ў песенным форуме прымуць удзел 37 краін.Прадстаўнік Беларусі спявак Тэа (Юрый Вашчук) з кампазіцыяй
"Cheesecake" выступіць у другім паўфінале 8 мая пад нумарам 10.Прамую трансляцыю двух паўфіналаў і фіналу конкурсу традыцыйна будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і "Беларусь 24".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|