Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Славянскі базар-2017: урачыстае адкрыццё галоўнага фестывалю года

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця "Славянскага базару ў Віцебску"-2017

Цырымонія ўрачыстага адкрыцця
13 Ліп 2017

Легендарны і кожны раз здзіўляючы новымі праектамі "фестываль фестываляў" – "Славянскі базар у Віцебску" – ужо 26-ы раз урачыста адкрыўся ў горадзе над Дзвіной. Самая чаканая падзея года стартавала цырымоніяй падняцця сцяга з сімвалам фестывалю і, вядома, нязменна традыцыйным прывітаннем Кіраўніка беларускай дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі. Акрамя таго, Прэзідэнт асабіста ўручыў узнагароды: "Праз мастацтва – да міру і ўзаемаразумення" – народнай артыстцы Грузіі і Расіі Тамары Гвердцытэлі, чыя імянная зорка адкрылася ў Віцебску, і Гран-пры юнай пераможцы дзіцячага конкурсу "Віцебск-2017" Марыі Магільнай. Госцем цырымоніі ў гэтым годзе стаў таксама Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон.

А далей святочны вечар прадоўжылі артысты – зорныя і пачаткоўцы, дарослыя і юныя, якія прадстаўляюць розныя жанры і стылі, а галоўнае, прыехалі з розных куткоў свету. Не дарэмна "Славянскі базар" – адзін з самых мультыкультурных: у гэтым годзе яго ўдзельнікамі сталі госці з 36 дзяржаў.

Ядвіга Паплаўская і Дзмітрый Калдун
Нюша
Жасмін і Методзіэ Бужор
Наташа Каралёва

Папярэдняя       [1..6]    6 7 8      Наступная