У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год навукі ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
500 гадоў гісторыі беларускага кнігадрукавання
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Навіны

Навіны Беларусі

13 Ліп 2017

Лукашэнка: "Славянскі базар у Віцебску" ўмацоўвае мір і ўзаемаразуменне паміж народамі

Лукашэнка:

13 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" служыць высакароднай мэце - ўмацаванню міру і ўзаемаразумення паміж народамі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 13 ліпеня на цырымоніі ўрачыстага адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта сапраўды знакавая з'ява ў жыцці нашай краіны, нашых славянскіх народаў, у якой выразна адлюстроўваюцца падзеі навейшай гісторыі. Успамінаюцца часы, калі на постсавецкай прасторы разбураліся векавыя ўстоі і людзям было не да мастацтва. Менавіта тады мы пастараліся сабраць разам усе творчыя сілы дзеля агульнай справы - духоўнага адраджэння і прадаўжэння лепшых традыцый, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Гэту высокую місію ўзяў на сябе наш фестываль. Ён стаў сапраўдным сімвалам яднання мільёнаў людзей добрай волі, таму што служыць высакароднай мэце - ўмацаванню міру і ўзаемаразумення паміж народамі, захаванню культурнай разнастайнасці і падтрымцы талентаў".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што з набыццём шырокай вядомасці кансалідуючая роля віцебскага форуму ўзрасла яшчэ больш. "Ён у поўнай меры садзейнічае канструктыўнаму міждзяржаўнаму дыялогу. Любы замежны госць, які пабываў на нашым фестывалі, вяртаецца ў сваю краіну пасланнікам міру", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што высокі міжнародны статус фестывалю да многага абавязвае Беларусь. "Ён своеасаблівае люстэрка палітыкі нашай краіны ў сацыяльна-гуманітарнай сферы. Таму на ім прадстаўлена такая разнастайнасць форм і жанраў мастацтва. Узровень канцэртаў, выставак і спектакляў, творчых сустрэч нязменна высокі, - канстатаваў беларускі лідар. - Тут заўсёды пануе атмасфера свабоды творчасці і добразычлівасці, гарантавана аб'ектыўнае і непрадузятае судзейства. Кожны канкурсант мае магчымасць праявіць талент, прадэманстраваць асаблівасці культуры свайго роднага краю, свайго народа".

Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што і цяперашні фестываль, які праходзіць пад дэвізам "Зоркі над Беларуссю", падорыць шмат адкрыццяў, стане для маладых выканаўцаў выдатнай пуцёўкай у жыццё. "Славянскі базар" славіцца добрымі традыцыямі. Адна з іх - ушаноўваць артыстаў, чые творчасць і грамадская дзейнасць служаць умацаванню дружбы і супрацоўніцтва паміж дзяржавамі", - заўважыў Прэзідэнт.

У гэтым годзе спецыяльнай узнагародай "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення" адзначана выдатная спявачка, народная артыстка Грузіі і Расіі Тамара Гвердцытэлі. І ўпершыню ў рамках цырымоніі адкрыцця будзе ўручаны Гран-пры пераможцу Міжнароднага дзіцячага музычнага конкурсу. "Ад душы віншую лаўрэатаў. Калі на такіх падмостках сыходзяцца праслаўленыя куміры і зусім юныя таленты, гэта вельмі кранальна, гэта вельмі сімвалічна. Мы становімся сведкамі пераемнасці яркіх традыцый сцэнічнага майстэрства, - заявіў кіраўнік дзяржавы. - Няхай жа гэта свята заўсёды застаецца эталонам сапраўднай культуры, жыватворнай крыніцай радасці і натхнення".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
У Беларусь без візы: на 5 дзён для грамадзян 80 краін
Платныя дарогі ў Беларусі