Беларускі беспілотны дырыжабль можа падымацца на вышыню да 600 м, аддаляцца ад наземнага пункта кіравання на 25-40 км, а галоўнае – завісаць на месцы і дэталёва ажыццяўляць маніторынг мясцовасці, у тым ліку ў густых лясных масівах. Яго скорасць перамяшчэння – ад 0 да 40 км/гадз. У Беларусі дырыжаблі плануюць выкарыстоўваць у лясных гаспадарках, нацыянальных парках, першым з якіх павінна стаць Белавежская пушча. Дарэчы, з дапамогай беспілотнага дырыжабля ўжо рабілі здымку статкаў зуброў, дзікоў і іншых жывёл у розных запаведніках краіны.