У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

26 Кст 2015

Султанаглу: Ініцыятывы Беларусі на пляцоўцы ААН адыгрываюць важную ролю

26 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ініцыятывы Беларусі на пляцоўцы ААН адыгрываюць важную ролю. Такое меркаванне выказала сёння журналістам памочнік генеральнага сакратара ААН, намеснік адміністратара Праграмы развіцця ААН, рэгіянальны дырэктар па краінах Еўропы, СНД і Балтыі Джыхан Султанаглу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік ААН падкрэсліла, што паколькі Беларусь з'яўляецца адной з заснавальніц міжнароднай арганізацыі, ААН адыгрывае асаблівую ролю ў жыцці краіны. "Супрацоўніцтва ААН і Беларусі прадаўжаецца многія дзесяцігоддзі, і наша ўзаемадзеянне дае добрыя вынікі. Мы ўпэўнены, што Мэты ўстойлівага развіцця, якія патрэбны ўсёй сусветнай супольнасці, будуць паспяхова рэалізаваны ў Беларусі", - падкрэсліла яна. Джыхан Султанаглу звярнула ўвагу, што Мэты ўстойлівага развіцця распрацоўваліся пры ўдзеле грамадзянскай супольнасці, акадэмічных колаў, няўрадавых арганізацый у супрацоўніцтве з нацыянальнымі ўрадамі. Таму гэту ініцыятыву можна назваць мэтай усяго глабальнага супольніцтва.

Асобна Джыхан Султанаглу адзначыла ініцыятыву па арганізацыі падарожжа ў Беларусі поезда да 70-годдзя ААН. На яе думку, гэты праект стане значным крокам для ўмацавання ўзаемадзеяння Беларусі з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый. "Беларусь адданая ідэі рэалізацыі Мэт устойлівага развіцця і ўзяла на сябе гэта абавязацельства на самым высокім узроўні", - сказала на заканчэнне яна.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс
Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску