Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

10 Лют 2015

Шчокін: Мінская пляцоўка становіцца ўніверсальнай для перагавораў па ўкраінскім крызісе

Шчокін: Мінская пляцоўка становіцца ўніверсальнай для перагавораў па ўкраінскім крызісе

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Публічны зварот Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі сведчыць аб прызнанні мінскай пляцоўкі як найбольш перспектыўнай для пошуку шляхоў вырашэння ўкраінскага крызісу і ў мінскім, і ў "нармандскім" фарматах. Такое меркаванне выказаў карэспандэнту БЕЛТА кандыдат філасофскіх навук, дацэнт Мікалай Шчокін.

"Сам факт звароту, зробленага расійскім прэзідэнтам максімальна публічна, сведчыць аб прызнанні мінскай пляцоўкі як найбольш перспектыўнай для пошуку шляхоў вырашэння ўкраінскага крызісу", - сказаў Мікалай Шчокін. Як вядома, з просьбай аб арганізацыі дапамогі ў правядзенні сустрэчы ў "нармандскім" фармаце па Украіне да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся 8 лютага Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы. Ён падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за дзеянні па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне і папрасіў дапамагчы "правесці гэту сустрэчу так, як вы рабілі дагэтуль, прадаставіўшы мінскую пляцоўку для сустрэч на экспертным узроўні".

Мікалай Шчокін адзначыў, што зварот Пуціна да Лукашэнкі з просьбай аб прадастаўленні перагаворнай пляцоўкі - яскравае сведчанне таго, што Мінск стаў асацыіравацца з дыпламатычнай сталіцай. Дзякуючы і мінскаму, і "нармандскаму" фарматам перагавораў усе зацікаўленыя ў вырашэнні ўкраінскага крызісу бакі атрымліваюць магчымасць дасягнуць кампрамісу, лічыць эксперт. Ён падкрэсліў, што рэйтынг Мінска апошнім часам адчувальна ўзрос: шырокае міжнароднае прызнанне атрымалі намаганні Прэзідэнта Беларусі па арганізацыі ўмоў для перагаворнага працэсу. Прычым да краіны, якая стварыла пляцоўку для сустрэч у любых фарматах, і яе лідара адчуваюць пачуццё ўдзячнасці і кіраўнікі дзяржаў, і простыя людзі ў многіх краінах свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі