Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Галоўныя навіны

Галоўныя навіны

8 Лют 2015

У Мінску 11 лютага запланавана сустрэча ў "нармандскім фармаце" па Украіне

У Мінску 11 лютага запланавана сустрэча ў

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Мінску 11 лютага плануецца правесці сустрэчу ў "нармандскім фармаце" па Украіне. З просьбай аб арганізацыі дапамогі ў яе правядзенні да Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі звярнуўся 8 лютага Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Уладзімір Пуцін на сустрэчы ў Сочы, паведамляе БЕЛТА.

Уладзімір Пуцін праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, што напярэдадні гэтай сустрэчы завяршылася яго размова з калегамі з Кіева, Берліна і Парыжа, у так званым нармандскім фармаце. "Мы дамовіліся аб тым, што пастараемся арганізаваць сустрэчу ў такім фармаце ў Мінску. Будзем арыентавацца на сераду, калі да гэтага часу ўдасца ўзгадніць шэраг пазіцый, якія мы апошнім часам інтэнсіўна абмяркоўвалі", - адзначыў кіраўнік расійскай дзяржавы.

"Я прасіў бы вас дапамагчы нам правесці гэту сустрэчу так, як вы рабілі да гэтага часу, ветліва прадаставіўшы мінскую пляцоўку для сустрэч на экспертным узроўні", - сказаў Уладзімір Пуцін, звяртаючыся да Аляксандра Лукашэнкі.

"Я ў курсе справы. Пётр Парашэнка пазваніў мне некалькі мінут таму", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

"Я запэўніваю вас, што дзеля таго, каб было спакойна ў нашым з вамі агульным доме, усё ж такі гэта не чужыя нам людзі ў Данецку, Данбасе, ва Украіне, мы будзем у Беларусі рабіць усё для таго, каб выйсці з той сітуацыі, у якую яны трапілі", - сказаў беларускі лідар.

"Можаце не хвалявацца за мерапрыемствы ў Мінску, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мы арганізуем усё, прыязджайце".

Уладзімір Пуцін падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за дзеянні па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.

Ён таксама адзначыў, што на сустрэчы з беларускім калегам будуць абмеркаваны пытанні развіцця інтэграцыйных працэсаў, у тым ліку ў рамках Саюзнай дзяржавы, ЕАЭС.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі