Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

31 Сак 2015

МЗС Беларусі разглядае ўдзел у "ЭКСПА-2015" у Мілане як іміджавы для краіны праект

МЗС Беларусі разглядае ўдзел у

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. МЗС Беларусі разглядае ўдзел у "ЭКСПА-2015" у Мілане як іміджавы для краіны праект. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА намеснік міністра замежных спраў Беларусі Аляксандр Гур'янаў.

"Калі гаварыць аб тым, навошта патрэбны ўдзел у выстаўцы для Беларусі, трэба адзначыць, то год-два таму мы даволі сур'ёзна заняліся пытаннем паляпшэння знешняга іміджу нашай краіны. У першую чаргу мы разглядаем гэта як іміджавы праект", - сказаў намеснік міністра.

Ён звярнуў увагу, што прадстаўнікам Беларусі даводзілася за мяжой сутыкацца з заявамі, што беларусы часам не ўмеюць сябе прэзентаваць і правільна прадаць тое, што вырабляюць. Аляксандр Гур'янаў падкрэсліў: "Наша прысутнасць на выстаўцы прадоўжыцца шэсць месяцаў у рамках асобнага павільёна, таму мы хочам на поўную магутнасць выкарыстаць прадастаўленую магчымасць для прэзентацыі краіны, у тым ліку экспартных магчымасцей, інвестыцыных праектаў, культурных традыцый, нацыянальнай кухні".

Паводле разлікаў арганізатараў "ЭКСПА", за час правядзення выстаўкі чакаецца не менш як 15-20 млн наведвальнікаў. "Пэўная доля гэтых наведвальнікаў пабывае і ў павільёне Беларусі. Мы гатовы даволі сур'ёзна і прафесіянальна прадставіць сваю краіну, у тым ліку пагаварыць у рамках нашага нацыянальнага дня і дзён эканомікі і навукі Беларусі аб практычных пытаннях супрацоўніцтва з італьянскімі партнёрамі і партнёрамі іншых краін", - расказаў намеснік кіраўніка МЗС. "ЭКСПА-2015" на паўгода стане пляцоўкай для актыўнага дыялогу бізнес-колаў, рэгіянальных улад і галіновых прадстаўнікоў з многіх краін, рэзюмаваў Аляксандр Гур'янаў.

"ЭКСПА", або Сусветная выстаўка, - найбуйнейшая міжнародная выстаўка для дэманстрацыі тэхнічных і тэхналагічных дасягненняў. Упершыню яна прайшла ў 1851 годзе. Дэвізам "ЭКСПА-2015" у Мілане, што пройдзе з 1 мая па 31 кастрычніка, стане "Накарміць планету. Энергія для жыцця". Галоўнай будзе харчовая тэматыка. Увага будзе ўдзелена ўплыву культуры харчавання на этнічныя традыцыі, развіццю сельскай гаспадаркі, біяразнастайнасці і экалогіі. Удзел у выстаўцы пацвердзілі каля 150 краін, плануюць прыняць удзел 10 міжнародных арганізацый і 30 карпарацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі