Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

8 Крс 2015

Кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі: Паток турыстаў у Беларусь будзе павялічвацца з кожным годам

Кіраўнік Сусветнай турысцкай арганізацыі: Паток турыстаў у Беларусь будзе павялічвацца з кожным годам

8 красавіка, Мінск /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Паток турыстаў у Беларусь будзе павялічвацца з кожным годам. Такое меркаванне выказаў сёння генеральны сакратар Сусветнай турысцкай арганізацыі (ЮНВТО) Талеб Рыфаі на адкрыцці міжнароднай канферэнцыі "Устойлівы турызм для эканамічнага развіцця рэгіёнаў", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта мой першы візіт у Беларусь, і я ўжо заўважыў, які цудоўны Мінск і людзі, якія тут жывуць. Паток турыстаў у Беларусь пастаянна павялічваецца, пацвярджаючы факт, што ў краіне многае робіцца для развіцця турызму. Думаю, што ў павышэнні турыстычнай прывабнасці ёсць уклад і чэмпіянату свету па хакеі, які праводзіўся ў Мінску ў 2014 годзе", - адзначыў кіраўнік ЮНВТО.

Талеб Рыфаі выказаў надзею, што ўзаемадзеянне ЮНВТО з Беларуссю ў бліжэйшы час будзе пашырана. "Колькасць міжнародных турысцкіх прыбыццяў у свеце будзе павялічвацца, і Беларусь не выключэнне. Ваша краіна можа шмат расказаць свету аб сваіх выдатных мясцінах і славутасцях. Гісторыя і культура Беларусі зацікавяць турыстаў ва ўсіх кутках планеты", - упэўнены ён.

Першы віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, памочнік Прэзідэнта Беларусі па пытаннях фізічнай культуры, спорту і развіцця турызму Максім Рыжанкоў у сваю чаргу адзначыў, што Беларусь гатова да супрацоўніцтва з Сусветнай турысцкай арганізацыяй і рэалізацыі сумесных праектаў. "Роля і значэнне турызму як эканамічнага інструмента ў нашай краіне пастаянна ўзрастае. У Беларусі павялічваецца колькасць гасцініц, развіваецца аграэкатурызм, вялікая ўвага ўдзяляецца захаванню прыроднай спадчыны, нацпаркаў, запаведнікаў, таму мы гатовы не толькі прымаць рэкамендацыі ЮНВТО, але і падзяліцца сваім вопытам, напрыклад, у развіцці аграэкатурызму", - сказаў ён.

Мэтай канферэнцыі з'яўляецца распаўсюджванне міжнароднага вопыту і вопыту Беларусі ў галіне мясцовага эканамічнага развіцця праз устойлівы турызм, умацаванне дзяржаўна-прыватнага партнёрства ў турызме, а таксама распаўсюджванне ведаў і вопыту аб выкарыстанні сучасных тэхналогій для развіцця турысцкіх кластараў.

У рабоце канферэнцыі прымаюць удзел больш як 250 чалавек. У час першага тэматычнага блока "Турызм і рэгіянальнае эканамічнае развіццё" эксперты ЮНВТО раскажуць аб сусветных тэндэнцыях развіцця экатурызму. Таксама сярод запланаваных для абмеркавання тэм - супрацоўніцтва дзяржавы і бізнесу ў сферы экатурызму і міжнародны вопыт далучэння да яго мясцовай супольнасці. Спецыялісты галіны абмяркуюць і перспектывы аграэкатурызму ў Беларусі, эканамічнае развіццё рэгіёнаў краіны. Другі тэматычны блок будзе прысвечаны турысцкім кластарам: іх фарміраванню, інавацыйным метадам развіцця, даступнасці экатурысцкіх прадуктаў для людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі.

Арганізатары мерапрыемства - Міністэрства спорту і турызму Беларусі, праект USAID "Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё", што рэалізуецца ПРААН.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі