Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

12 Jul 2017

Качанава: Беларусь выступае за ўсебаковае паглыбленне сувязей з Казахстанам

Качанава: Беларусь выступае за ўсебаковае паглыбленне сувязей з Казахстанам

12 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сустрэча кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі Наталлі Качанавай з дзяржаўным сакратаром Казахстана Гульшарай Абдыкалікавай адбылася сёння ў Мінску, паведамляе БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі стан і перспектывы развіцця адносін, выказалі задавальненне актыўным дыялогам дзвюх краін.

Наталля Качанава падкрэсліла, што беларускі бок выступае за далейшае ўсебаковае паглыбленне сувязей з Казахстанам як на двухбаковай аснове, так і ў інтэграцыйным фармаце.

Гульшара Абдыкалікава адзначыла, што асаблівы імпульс развіццю беларуска-казахстанскіх адносін надаў візіт 8-9 чэрвеня 2017 года Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў Астану і яго ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, а таксама спецыялізаванай выстаўцы "ЭКСПА-2017".

Бакі таксама абмеркавалі магчымасць будучых асабістых сустрэч на палях міжнародных мерапрыемстваў. Так, дзяржаўны сакратар Казахстана запрасіла Наталлю Качанаву прыняць удзел у міжнародным форуме "Жанчыны за энергію будучага", які адбудзецца 31 жніўня - 1 верасня ў Астане ў рамках "ЭКСПА-2017". У сваю чаргу Гульшара Абдыкалікава па запрашэнні Наталлі Качанавай наведае 13 ліпеня ў якасці ганаровага госця цырымонію адкрыцця XXVI Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі