Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

20 Жнв 2015

Чаргінец: У Дзень беларускага пісьменства раскажуць аб многіх новых імёнах у літаратуры

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Дзень беларускага пісьменства раскажуць аб многіх новых імёнах у літаратуры. Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Традыцыя правядзення Дня беларускага пісьменства ў маленькіх гарадах стала прыкладам змянення гарадоў знешне. Таму вельмі важна выкарыстоўваць гэту пляцоўку як месца, дзе паэты і пісьменнікі павінны атрымаць максімальную ўвагу, падкрэсліў Мікалай Чаргінец.

У бягучым годзе новым мерапрыемствам Дня беларускага пісьменства стане сустрэча пісьменнікаў з жыхарамі горада - гаспадара свята. "Важна і неабходна расказваць людзям аб новых творах, аб новых імёнах. Пара даць грамадству новую літаратуру, новыя песні. Нядаўна стала яркай падзеяй прадстаўленне альбома песень "Дзе каліна цвіла" кампазітара Алега Елісеенкава на словы Івана Захарава ў выкананні Анатоля Ярмоленкі. Ідэя гэтага альбома - даць грамадству творы, блізкія і зразумелыя кожнаму чалавеку. Трэба пабольш такіх патрыятычных твораў", - лічыць старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Паводле яго слоў, задача саюза - дапамагчы новым, пачынаючым аўтарам. З мэтай адкрыцця і падтрымкі талентаў праводзіцца шмат конкурсаў для маладых аўтараў. І асабліва прыемна, калі пачынаючыя аўтары робяць гучныя заяўкі. У гэтым годзе на свяце літаратуры і літаратараў у Шчучыне Саюз пісьменнікаў не толькі па традыцыі падорыць кнігі юным чытачам, але і стане арганізатарам футбольнага спаборніцтва на прыз Саюза пісьменнікаў.

XXII Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў Шчучыне Гродзенскай вобласці 6 верасня. Раённы цэнтр упершыню прымае гэта свята. Дзень беларускага пісьменства па традыцыі праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах, з якімі непарыўна звязана жыццё вядомых дзеячаў краіны. У розныя гады свята адзначалася ў Навагрудку, Нясвіжы, Оршы, Пінску, Мсціславе, Міры, Камянцы, Паставах, Шклове, Барысаве, Смаргоні, Хойніках, Ганцавічах, Глыбокім, Быхаве. Двойчы ўрачыстасці прымалі Полацк (1994, 2003), Тураў (1995, 2004) і Заслаўе (2000, 2014).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі