У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

11 Врс 2014

Бушардзі: Спрашчэнне працэдуры працаўладкавання ўкраінскіх мігрантаў у Беларусі дапамагае іх адаптацыі

Бушардзі: Спрашчэнне працэдуры працаўладкавання ўкраінскіх мігрантаў у Беларусі дапамагае іх адаптацыі

12 верасня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Спрашчэнне працэдуры працаўладкавання ўкраінскіх мігрантаў садзейнічае іх хутчэйшай адаптацыі і інтэграцыі ў беларускае грамадства. Такое меркаванне выказаў 11 верасня ў Віцебску журналістам прадстаўнік Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН (УВКБ ААН) па справах бежанцаў у Беларусі Жан Іў Бушардзі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прадстаўнік камісіі ААН па справах бежанцаў прыбыў у Віцебск разам з дэлегацыяй прадстаўнікоў пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі. Размаўляючы з журналістамі пасля афіцыйнай сустрэчы з кіраўніцтвам аблвыканкама, Жан Іў Башурдзі адзначыў, што ў Беларусі добра наладжана работа з мігрантамі ў частцы праходжання працэдуры афармлення статусу бежанца, вымушаныя перасяленцы маюць доступ да адукацыйных і медыцынскіх паслуг.

"У сувязі з павелічэннем колькасці грамадзян, якія прыбываюць з Украіны, краіне даводзіцца сутыкацца з вялікай колькасцю выклікаў, - адзначыў прадстаўнік УВКБ ААН. - Прыняцце спецыяльнага ўказа - гэта, безумоўна, вельмі добры захад, які садзейнічае таму, каб грамадзяне Украіны, якія сюды прыехалі, хутчэй адаптаваліся. У прыватнасці, гэта датычыцца спрашчэння пытання працаўладкавання".

У час сустрэчы з намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама Алегам Мацкевічам, кіраўніцтвам камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, прадстаўнікамі міграцыйнай службы і абласной арганізацыі БТЧК прадстаўнік УВКБ ААН адзначыў, што паміж упраўленнем па справах бежанцаў і Віцебскай вобласцю наладжана добрае доўгатэрміновае супрацоўніцтва. "Віцебск - першы рэгіён Беларусі, дзе быў створаны пункт часовага пасялення бежанцаў. Тут паспяхова рэалізуюцца 2 праекты міжнароднай тэхнічнай дапамогі, што фінансуюцца Еўрапейскай камісіяй. Адзін накіраваны на мясцовую інтэграцыю бежанцаў, а другі датычыцца ідэнтыфікацыі бежанцаў сярод мігрантаў і забеспячэння іх абароны", - сказаў дыпламат. Ён даў станоўчую ацэнку рабоце ў гэтым напрамку камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, адзначыў важнасць моўнага навучання мігрантаў, якое праводзіцца на базе дзяржуніверсітэта імя Машэрава.

Жан Іў Бушардзі паведаміў, што на гэтым тыдні атрымана інфармацыя аб станоўчым вырашэнні пытання па так званым сірыйскім праекце, які прадугледжвае перасяленне і размяшчэнне ў Беларусі бежанцаў з Сірыі. "Праект пачалі распрацоўваць у мінулым годзе. Ён накіраваны на тое, каб бежанцы з Сірыі больш эфектыўна інтэграваліся ў Беларусі. Па праекце плануецца выдзеліць $500 тыс. Сірыйскія сем'і будуць размешчаны ў Гомельскай вобласці, але прадугледжана фінансаванне і Віцебска - на правядзенне рамонтных работ у пункце часовага пасялення плануецца выдзеліць амаль $80 тыс.", - адзначыў дыпламат.

Дэлегацыя прадстаўнікоў пасольстваў, акрэдытаваных у Беларусі, прадстаўніка Упраўлення Вярхоўнага камісарыята ААН па справах бежанцаў у Беларусі прабудзе ў Віцебскай вобласці 2 дні. 12 верасня дыпламаты плануюць пабываць у ААТ "Віцебскхлебпрам" і "Чырвоны Кастрычнік", якія атрымалі фінансаванне для стварэння рабочых месц для мігрантаў. Члены дэлегацыі азнаёмяцца са становішчам бежанцаў і асоб, якія хадайнічаюць аб прадастаўленні абароны ў Беларусі, практыкай работы па аказанні розных відаў дапамогі гэтай катэгорыі грамадзян з боку дзяржаўных і няўрадавых арганізацый.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс