Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Прамовы і інтэрв’ю

Прамовы і інтэрв’ю

18 Май 2016

Беларускі парламент надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ПАСЕ

Беларускі парламент надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з ПАСЕ

18 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі парламент надае вялікае значэнне супрацоўніцтву з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ), заявіў сёння старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Генадзь Грыцкевіч на круглым стале ў Палаце прадстаўнікоў па выбарчых стандартах і ўдасканаленні выбарчага працэсу ў Беларусі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нацыянальны сход Беларусі захоўвае прыхільнасць да агульнасусветных выбарчых працэдур і надае вялікае значэнне далейшаму ўсебаковаму супрацоўніцтву з ПАСЕ, АБСЕ і іншымі міжнароднымі структурамі, у тым ліку па пытаннях арганізацыі і парадку правядзення выбараў. Дзякуючы ўзаемадзеянню ў рамках семінараў і канферэнцый устанаўліваецца цесная сувязь, якая ў выніку дае магчымасць улічыць усе асноўныя аспекты правапрымяняльнай практыкі", - сказаў дэпутат.

"За гады незалежнасці выбарчае заканадаўства Рэспублікі Беларусь прайшло паслядоўны эвалюцыйны шлях фарміравання і развіцця. У выніку мадэрнізацыі ўсіх сфер грамадскага жыцця створана сучасная выбарчая сістэма, якая адпавядае высокім дэмакратычным патрабаванням", - заявіў Генадзь Грыцкевіч.

Ён дадаў, што з улікам правядзення выбараў і рэферэндумаў у Беларусі ідзе планамерная работа па ўдасканаленні выбарчага заканадаўства. "У Выбарчы кодэкс Беларусі не раз уносіліся змяненні, накіраваныя на дэмакратызацыю выбарчага працэсу, таксама з улікам рэкамендацый БДІПЧ АБСЕ", - сказаў парламентарый.

У рабоце круглага стала ў Палаце прадстаўнікоў сёння прымаюць удзел прадстаўнікі абедзвюх палат беларускага парламента, ПАСЕ, БДІПЧ АБСЕ, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, Еўрапарламента, Цэнтра еўрапейскай перспектывы, Выканкама СНД, грамадскіх арганізацый, а таксама кіраўнік ЦВК Беларусі Лідзія Ярмошына.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі