Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

30 Жнв 2017

Зацверджаны шэф місіі беларускай каманды на зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане

Намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля30 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шэфам місіі беларускай каманды на XXIII зімовых Алімпійскіх гульнях у Пхёнчхане на пасяджэнні Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацверджаны намеснік міністра спорту і турызму Аляксандр Баравуля, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў НАК.

Намеснікам шэфа місіі будзе начальнік аддзела міжнародных адносін НАК Васіль Юрчык.

Зімовыя Алімпійскія гульні ў Пхёнчхане пройдуць з 9 па 25 лютага 2018 года. На гэты час беларускія атлеты спаборнічаюць за права выступіць на галоўных стартах чатырохгоддзя ў такіх відах спорту, як біятлон, фрыстайл, лыжныя гонкі, канькабежны спорт, шорт-трэк, фігурнае катанне. Плануецца, што яны змогуць заваяваць 25-30 ліцэнзій.

На папярэдняй зімовай Алімпіядзе ў Сочы ў 2014 годзе беларускія спартсмены заваявалі шэсць узнагарод - пяць залатых, тры з якіх на рахунку біятланісткі Дар'і Домрачавай, і адну бронзавую.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі