Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Feb 2016

XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня

19 лютага, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. XXV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 14 па 18 ліпеня, а на 12-13 і 19-20 ліпеня запланаваны дадатковыя мерапрыемствы. Аб гэтым паведаміў журналістам дырэктар форуму, кіраўнік Сусветнай асацыяцыі фестываляў (САФ) Аляксандр Сідарэнка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Урачыстае адкрыццё форуму мастацтваў адбудзецца 14 ліпеня, закрыццё - 18 ліпеня. Але мерапрыемствы фестывалю будуць праходзіць у Віцебску з 12 па 20 ліпеня, - растлумачыў Аляксандр Сідарэнка. - Асноўнай фестывальнай падзеяй, вакол якой сфарміравана праграма, нязменна застаецца конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні. Спаборніцтва вакалістаў пройдзе ў тры этапы, кожны з якіх будзе ўяўляць сабой паўнацэнны канцэрт з тэлевізійнай трансляцыяй".

Канкурсантам трэба будзе прайсці паўфінал (праграма "Нацыянальны хіт"), а таксама першы і другі дзень фіналу (праграмы "Славянскі хіт" і "Фестывальны хіт"). Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу будзе ўключана ў праграму ўрачыстай цырымоніі закрыцця форуму, у час якой члены журы і зоркі эстрады ўручаць узнагароды канкурсантам і павіншуюць іх сваімі песнямі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі