Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Nov 2017

Хелена Мерааі на дзіцячым "Еўрабачанні-2017" выступіць пад 5-м нумарам

Прадстаўніца Беларусі на дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі21 лістапада, Тбілісі /Кар. БЕЛТА/. Прадстаўніца Беларусі на Міжнародным дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2017" Хелена Мерааі выступіць пад пятым нумарам. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе БЕЛТА.

Ніколь Нікалау з КіпраПрадстаўнік краіны-гаспадыні Грыгал КіпшыдзэКанчатковы парадак выступленняў канкурсантаў адобраны Еўрапейскім радыёвяшчальным саюзам. Адкрые шоу Ніколь Нікалау з Кіпра - яна будзе выступаць пад першым нумарам. Прадстаўнік краіны-гаспадыні Грыгал Кіпшыдзэ выступіць дзявятым. Такі парадак быў вызначаны яшчэ ў ходзе цырымоніі адкрыцця конкурсу, якая адбылася 20 лістапада ў Тбілісі.

Прадстаўнік Грузіі Грыгал КіпшыдзэНастасся Багінская з УкраіныГрупа Fource з НідэрландаўПазней пастаноўшчыкі вызначылі нумары выступленняў іншых канкурсантаў. Прадстаўніца Польшчы Алісія Рэга выступіць другой. Група Fource з Нідэрландаў прадставіць сваю краіну пад трэцім нумарам. Міша (Мікаэл Грыгаран) з Арменіі выступіць чацвёртым, Марыяна Венансія з Партугаліі - шостай, Мюрэн МакДонэл з Ірландыі - сёмай, Міна Блажаў з Македоніі - восьмай, Ана Кодра з Албаніі - дзясятай. Далей па чарзе выступяць Настасся Багінская з Украіны, Джанлука Чылія з Мальты, Паліна Багусевіч з Расіі, Ірына Бродзіч і Яна Паўнавіч з Сербіі, Ізабэла Кларк з Аўстраліі.

Паліна Багусевіч з РасііМарыяна Венансія з ПартугалііДзіцячае "Еўрабачанне-2017" пройдзе 26 лістапада ў Тбілісі (Грузія). Дэлегату ад Беларусі - Хелене - 14 гадоў, яна ўдзельнічала ў трэцім сезоне шоу "Голас. Дзеці" ў камандзе Дзімы Білана. Выступала на конкурсе "Дзіцячая Новая хваля - 2016" у складзе трыа "Эйва", дзе дзявочы калектыў стаў пераможцам. Уладальніца ўзнагарод шматлікіх конкурсаў. Спявае больш за восем гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі