Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Май 2017

Выстава створаных расійскімі мастакамі карцін пра Беларусь адкрылася ў Маскве

Выстава створаных расійскімі мастакамі карцін пра Беларусь адкрылася ў Маскве

12 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выстава "Беларускія матывы", на якой прадстаўлены створаныя расійскімі мастакамі карціны пра Беларусь, адкрылася ў Маскве ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе дыппрадстаўніцтва.

У 2016 годзе 11 жывапісцаў з Санкт-Пецярбурга правялі пленэр, падарожнічаючы па Беларусі. Вынікам творчай экспедыцыі стала каля 80 палотнаў, большая частка з якіх прадстаўлена ў пасольстве ў Маскве. Карціны ўжо выстаўляліся ў Оршы, Мінску і Санкт-Пецярбургу, атрымаўшы высокую ацэнку публікі і прызнаных майстроў жывапісу.

На палотнах - выдатныя мясціны Мінска, Оршы, Мірскі і Нясвіжскі замкі, Дом-музей Шагала ў Віцебску, Свята-Пакроўскі жаночы манастыр у Талачыне Віцебскай вобласці і іншыя маляўнічыя мясціны.

Выстава створаных расійскімі мастакамі карцін пра Беларусь адкрылася ў Маскве

Адкрываючы выставу, саветнік-пасланнік пасольства Беларусі ў Расіі Юрый Ярашэвіч адзначыў незвычайную дакладнасць прадстаўленых работ. "Хараство Беларусі, яе бязмежныя прасторы, непаўторная прырода і незабыўны гістарычны каларыт - усё гэта душа і сэрца беларускага народа", - сказаў дыпламат. Паводле яго слоў, вельмі важна, што ў час 25-годдзя ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Беларуссю і Расіяй рэалізацыя такіх мастацкіх выстаў, як "Беларускія матывы" становіцца пацвярджэннем трывалых палітычных, эканамічных, гуманітарных і культурных сувязей дзвюх краін.

Экспазіцыя з'яўляецца часткай маштабнага сацыяльна-культурнага праекта "Свет вачамі мастакоў". У рамках гэтага праекта праведзены серыі пленэраў: расійскіх жывапісцаў у краінах Еўропы і замежных мастакоў - у рэгіёнах Расіі. У выніку створана больш за тысячу жывапісных палотнаў і праведзена больш за 20 выстаў па ўсім свеце.

Выстава створаных расійскімі мастакамі карцін пра Беларусь адкрылася ў Маскве

Як расказала Наталля Берзіна, праект быў створаны пяць гадоў таму з мэтай развіцця міжнародных сувязей і абмену творчым вопытам. Мастакі ўжо наведалі 2 краіны, але самы цёплы прыём яны быў у Беларусі. Яна паведаміла, што ў бліжэйшых планах фонду арганізаваць пленэры беларускіх аўтараў у рэгіёны Расіі.

Выстава ў Дзелавым і культурным комплексе пасольства Беларусі ў Расіі будзе прадстаўлена да 24 мая.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі