Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Oct 2015

Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк" адкрылася ў Мінску

Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк" адкрылася ў Мінску13 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк", на якой прадстаўлены шэдэўры кітайскага традыцыйнага ткацтва і вышыўкі XIX-XXI стагоддзяў, адкрылася ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк" адкрылася ў МінскуЭкспазіцыя, арганізаваная Кітайскай карпарацыяй па знешніх культурных мерапрыемствах і Музеем жанчын і дзяцей Кітая пры падтрымцы Міністэрства культуры КНР, стала працягам Дзён культуры Кітая ў Беларусі. Як адзначыў на прэзентацыі міністр культуры Барыс Святлоў, выстаўка ярка адлюстроўвае самабытнасць кітайскай культуры і дае магчымасць азнаёміцца са старажытнымі і сучаснымі тэндэнцыямі моды ў жаночым адзенні. Наведвальнікі змогуць убачыць не проста збор шэдэўраў кітайскага ткацтва, але і азнаёміцца з цікавай гісторыяй касцюма розных слаёў жыхароў Паднябеснай: ад імператара да простых людзей.

Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк" адкрылася ў МінскуНамеснік кіраўніка Музея жанчын і дзяцей Кітая Ян Юань заўважыла, што ў розных стылях адзення апяваецца вобраз кітайскай жанчыны. "Кітайская культура імкнецца да гармоніі, і ў адзенні жанчын можна заўважыць асаблівую чароўнасць і вытанчанасць. Шаўковыя тканіны з ювелірнай вышыўкай падкрэсліваюць прыгажосць жанчыны, - сказала кітайская госця. - Думаю, што дзякуючы знаёмству з традыцыйным кітайскім адзеннем у многіх беларусаў з'явіцца цікавасць да культуры КНР".

Выстаўка кітайскага касцюма "Чароўны шоўк" адкрылася ў МінскуУ адкрыцці выстаўкі прыняла ўдзел кітайская дэлегацыя на чале з намеснікам міністра культуры КНР Дзін Вэем, якая прыбыла ў Мінск на правядзенне Дзён культуры Кітая.

Выстаўка будзе працаваць па 24 кастрычніка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі