Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Aug 2015

Віртуальны гід беларускай экспазіцыі на WorldSkills-2015 у Бразіліі выклікаў вялікую цікавасць

13 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская экспазіцыя на 43-м чэмпіянаце свету прафесійна-тэхнічнага майстэрства WorldSkills Competition 2015 у Сан-Паўлу (Бразілія) выклікала вялікую цікавасць, паведамляе БЕЛТА.

Цікавасць выклікаў у наведвальнікаў віртуальны гід - Даніэла. Яна расказвае на партугальскай мове аб адукацыйных праграмах, магчымасцях навучання ў Беларусі, цэнах на адукацыю для замежных грамадзян, прызнанні беларускіх дыпломаў і г.д. Таксама для стварэння экспазіцыі прывезены плакаты, спецыяльны раздатачны матэрыял на англійскай і партугальскай мовах.

"Усе выставачныя дні паказалі вялікую цікавасць да нашай экспазіцыі. Прыемна было назіраць, як удзельнікі і госці чэмпіянату з цікавасцю разглядалі экспанаты, задавалі шмат пытанняў. Многія падыходзілі, каб проста сказаць "Hello!", а некаторыя нават "Добры дзень", - расказалі арганізатары выстаўкі. Экспазіцыя зацікавіла ў тым ліку экспертаў, выкладчыкаў, бізнесменаў.

Выстаўка арганізавана Рэспубліканскім інстытутам прафесійнай адукацыі. На беларускім стэндзе прадстаўлены адукацыйныя праграмы па падрыхтоўцы высокакваліфікаваных рабочых і спецыялістаў, расказваецца ад інавацыйных тэхналогіях, якія прымяняюцца ва ўстановах адукацыі Беларусі. Адна з мэт экспазіцыі - знайсці новых партнёраў і, безумоўна, павялічыць экспарт адукацыйных паслуг. Ужо ўстаноўлены кантакты з прадстаўнікамі Дамініканскай Рэспублікі, Замбіі, Італіі і іншых краін.

Як паведамлялася, міністр адукацыі Беларусі Міхаіл Жураўкоў у час візіту ў Бразілію 12-14 жніўня наведае чэмпіянат WorldSkills. Запланавана яго сустрэча са старшынёй міжнароднай арганізацыі WorldSkills International Сайманам Бартлі. Чакаецца, што міністр прыме ўдзел у міжнароднай канферэнцыі "Ініцыятывы XXI стагоддзя, накіраваныя на садзейнічанне прафесійнай адукацыі і навучанню".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі