Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

14 Крс 2015

Вожык будзе афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па футзале ў Беларусі

Вожык будзе афіцыйным талісманам чэмпіянату свету па футзале ў Беларусі14 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Афіцыйным талісманам ХI чэмпіянату свету па футзале, які пройдзе з 17 па 25 красавіка ў Беларусі, будзе Вожык, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары турніру.

Сімпатычнага спадарожніка сусветнага першынства прадставілі напярэдадні ў Пінску, які прыме спаборніцтвы папярэдняй групы D. Камандам гэтага квартэта давядзецца згуляць на пляцоўцы спарткомплексу Палескага дзяржаўнага ўніверсітэта, трыбуны якога ўмяшчаюць 700 гледачоў. У першы гульнявы дзень, 18 красавіка, на паркет выйдуць зборныя Славакіі і Аргенціны (пачатак сустрэчы ў 16.00), а следам за імі згуляюць каманды Расіі і Кыргызстана (18.00). У нядзелю футзалісты Кыргызстана сустрэнуцца са славакамі (16.00), расіяне згуляюць з аргенцінцамі (18.00). 20 красавіка зборная Славакіі будзе сапернічаць з расіянамі (17.00), аргенцінцы праэкзаменуюць каманду Кыргызстана (19.00).

Паводле слоў начальніка Цэнтра фізкультуры і спорту Палескага дзяржуніверсітэта Ірыны Касцючык, спарткомплекс поўнасцю гатовы прыняць матчы. Мінулыя гады ў ім праводзіліся спаборніцтвы рознага ўзроўню, у тым ліку міжнародныя турніры. Усе яны прайшлі на высокім узроўні, умовы прыйшліся даспадобы ўдзельнікам і гасцям. На яе думку, застануцца задаволены і ўдзельнікі цяперашняга чэмпіянату свету па футзале, для якіх падрыхтавана цікавая культурная праграма.

Прарэктар ПалесДУ Анатоль Пятровіч паведаміў, што перад стартам сусветнага чэмпіянату праведзена сур'ёзная работа па ўдасканаленні месц правядзення матчаў і прыёму гасцей турніру.

Акрамя Пінска матчы ЧС-2015 па футзале прымуць Барысаў, Брэст, Мінск і Маладзечна.

Склады папярэдніх груп:

А (Мінск) - Беларусь, Бразілія, Уругвай, Аўстралія;

В (Мінск, Барысаў, Маладзечна) - Парагвай, Бельгія, Нарвегія, Марока;

С (Брэст) - Калумбія, Чэхія, Венесуэла, Кюрасаа;

D (Пінск) - Аргенціна, Расія, Славакія, Кыргызстан.

Пасля завяршэння групавога этапу ў чвэрцьфінал выйдуць па дзве лепшыя дружыны, якія прадоўжаць барацьбу за ўзнагароды. Матч адкрыцця турніру Беларусь - Бразілія (18 красавіка), таксама паўфіналы (24 красавіка) і матчы за золата і бронзу (24 і 25 красавіка) прымуць 15-тысячныя трыбуны "Мінск-Арэны". Акрамя таго, у сталіцы гульні пройдуць у Палацы спорту. У Брэсце матчы адбудуцца ў спарткомплексе "Вікторыя", у Барысаве - на пляцоўцы Фізкультурна-аздараўленчага цэнтра, у Маладзечне - на арэне Лядовага палаца.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі