Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Jun 2015

Вопыт бязвізавага наведвання Белавежскай пушчы можа быць распаўсюджаны на іншыя трансгранічныя аб'екты

25 чэрвеня, Мінскі раён /Наталля Злотнік - БЕЛТА/. Вопыт бязвізавага наведвання Белавежскай пушчы можа быць распаўсюджаны на іншыя трансгранічныя аб'екты. Аб гэтым ішла размова сёння на пасяджэнні Міжведамаснага экспертна-каардынацыйнага савета па турызме пры Савеце Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На думку намесніка міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ігара Качаноўскага, бязвізавы рэжым прыцягнуў бы турыстаў на многія трансгранічныя аб'екты. Гэта можа быць трансгранічны біясферны рэзерват "Заходняе Палессе", нацпарк "Браслаўскія азёры" і іншыя тэрыторыі. Намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава падтрымала гэту прапанову.

Замежныя грамадзяне з 12 чэрвеня могуць наведваць нацыянальны парк "Белавежская пушча" без візы. Знаходзіцца на тэрыторыі нацпарку без візы можна не больш за тры дні. Скарыстацца бязвізавым рэжымам магчыма толькі праз пункт пропуску "Перароў - Белавежа". Падставай для гэтага з'яўляецца дакумент, які прадастаўляе замежнаму грамадзяніну права на наведванне нацыянальнага парку. Для яго атрымання трэба зарэгістравацца на сайце нацпарку (атрыманыя даныя будуць выкарыстоўвацца для перадачы на пагранічны пункт пропуску), дачакацца пацвярджэння апрацоўкі заяўкі (адказ прыйдзе па электроннай пошце, пазначанай пры рэгістрацыі на сайце нацпарку) і раздрукаваць атрыманы па электроннай пошце пропуск. У названую ў пропуску дату неабходна быць на пункце пагранічнага пропуску з дакументамі, неабходнымі для пераходу граніцы (пашпарт, страхавы поліс, пропуск).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі