Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Jun 2017

Вікторыя Азаранка ўпершыню згуляе ў іспанскай Мальёрцы

Вікторыя Азаранка ўпершыню згуляе ў іспанскай Мальёрцы20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вікторыя Азаранка сёння вяртаецца ў сусветны тэнісны тур пасля перапынку, які быў звязаны з нараджэннем сына. Вядучая беларуская тэнісістка ўпершыню ў кар'еры выступіць на турніры ў іспанскай Мальёрцы (прызавы фонд - $226 тыс.), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Сёння Вікторыя Азаранка ў паядынку першага круга згуляе з японскай тэнісісткай Рысай Адзакі, якая займае 73-е месца ў сусветным рэйтынгу. Іх сустрэча пачнецца не раней за 20.00 па мінскім часе і будзе паказана ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 5".

Перад сённяшняй гульнёй былая першая ракетка планеты некалькі дзён трэніравалася на травяных кортах Мальёркі і сказала, што ёй вельмі спадабаўся гэты іспанскі востраў. Вікторыя Азаранка адзначыла, што апошнія 3 месяцы яна інтэнсіўна рыхтавалася са сваёй новай трэнерскай камандай і цяперашні турнір пакажа вынікі праведзенай работы. Апошні раз Вікторыя выступала ў афіцыйных турнірах у маі 2016 года на парыжскіх кортах "Ралан Гарос".

Пасля выступлення на Мальёрцы Вікторыя Азаранка плануе адправіцца ў Англію і падрыхтавацца да Уімблдонскага турніру, трэцяга ў сезоне турніру серыі "Вялікага шлема". Спаборніцтвы на кортах Усеанглійскага лаўн-тэніснага клуба ў прадмесцях Лондана пройдуць з 3 па 16 ліпеня.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі