Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

20 Jul 2017

Вікторыя Азаранка і Аляксандра Сасновіч згуляюць у асноўнай сетцы US Open

20 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізатары адкрытага чэмпіянату ЗША па тэнісе абнародавалі спіс 99 удзельніц, якія выступяць у асноўнай сетцы без адбору, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

У іх лік уключаны дзве беларускія тэнісісткі - Аляксандра Сасновіч і Вікторыя Азаранка. Аляксандра трапіла ў асноўны турнір дзякуючы сотаму месцу ў сусветным рэйтынгу. Вікторыя, якая нядаўна вярнулася ў сусветны тур пасля нараджэння дзіцяці, згуляе па сваім абароненым рэйтынгу. Тэнісістка, якая дайшла да 1/8 фіналу Уімблдонскага турніру, займае цяпер 201-е месца ў рэйтынгу WTA. Для Азаранка маючы адбыцца чэмпіянат ЗША будзе 11-м у кар'еры. Двойчы запар - у 2012 і 2013-м гадах - яна ўступала ў вырашальных паядынках амерыканцы Серэне Уільямс, якая цяпер рыхтуецца стаць маці. Аляксандра Сасновіч трэці раз запар згуляе ў Нью-Ёрку, яе лепшым рэзультатам стаў выхад у другі раўнд у 2014 годзе.

У кваліфікацыі жаночага адзіночнага разраду US Open-2017 выступяць дзве беларускія тэнісісткі - Арына Сабаленка (120-ы нумар сусветнага рэйтынгу) і Вольга Гаварцова (144). У мужчын у кваліфікацыі можа згуляць толькі Уладзімір Ігнацік (135). Каб прабіцца ў асноўную сетку, тэнісістам трэба пераадолець тры кваліфікацыйныя бар'еры.

Беларус Максім Мірны згуляе ў асноўнай сетцы спаборніцтваў мужчынскіх тандэмаў. У гэтыя дні Мірны і канадзец Даніэль Нестар паспяхова выступаюць на турніры ў харвацкім Умагу, дабраўшыся да паўфіналу. Для 41-гадовага Максіма Мірнага цяперашні чэмпіянат ЗША будзе юбілейным, 20-м па ліку. У мінулыя гады Максім Мірны двойчы станавіўся пераможцам US Open у мужчынскім парным разрадзе: у 2000 годзе (разам з аўстралійцам Лейтанам Х'юітам) і 2002-м (з індыйцам Махешам Бхупаці). Яшчэ два разы запар Мірны ўступаў у фінале разам са шведам Ёнасам Б'ёркманам (2005, 2006). Акрамя таго, Максім Мірны тройчы быў пераможцам US Open у спаборніцтвах змешаных пар: у 1998 годзе (з Серэнай Уільямс), у 2007-м (з Вікторыяй Азаранка) і ў 2013 годзе (з Андрэа Хлавачкавай).

Адкрыты чэмпіянат ЗША пройдзе з 28 жніўня па 10 верасня на нью-ёркскіх кортах "Флашынг Медаўз".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі