Еўрапейскія гульні-2019 у Мінску
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Кст 2016

Вечар памяці кінарэжысёра Віктара Турава пройдзе 25 кастрычніка ў Мінску

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вечар памяці народнага артыста СССР, кінарэжысёра Віктара Турава пройдзе 25 кастрычніка ў Мінску ў кінатэатры "Цэнтральны", паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве культуры Беларусі.

На вечары памяці, прысвечаным 80-годдзю з дня нараджэння Віктара Турава, будуць прысутнічаць кіраўнікі Міністэрства культуры, прадстаўнікі адміністрацыі горада, пачэсныя госці з Расіі, члены Саюза кінематаграфістаў Беларусі, пісьменнікі, мастакі, рэжысёры, акцёры, журналісты, сваякі кінарэжысёра.

У гэты ж дзень у Мінску на вуліцы, названай у гонар вядомага кінамайстра, будзе адкрыта мемарыяльная дошка народнаму артысту СССР, кінарэжысёру Віктару Тураву.

За 37 гадоў творчай дзейнасці рэжысёр і сцэнарыст Віктар Тураў стварыў больш за 20 карцін, прысвечаных ваеннай тэматыцы, праблемам сучаснасці, экранізаваў творы беларускай і рускай класікі. Яго фільм "Я родам з дзяцінства" па апытанні беларускіх крытыкаў прызнаны лепшым фільмам, створаным за ўсю гісторыю беларускага кіно. Віктар Тураў у 1994 годзе рашэннем спецыяльнай камісіі ЮНЕСКА ўключаны ў лік рэжысёраў, якія знялі больш за 100 найбольш значных фільмаў свету, за карціну "Праз могілкі".

Віктар Тураў шмат часу аддаваў выкладчыцкай і грамадскай рабоце. Ён быў прафесарам Беларускай акадэміі мастацтваў, акадэмікам Сусветнай акадэміі славянскага мастацтва. У 1976-1981 гадах працаваў першым сакратаром Саюза кінематаграфістаў Беларусі, быў членам праўлення Саюза кінематаграфістаў СССР. У 1995 годзе Віктар Тураў увайшоў у лік 50 вядомых кінематаграфістаў свету, якія склалі ганаровы камітэт па святкаванні 100-годдзя сусветнага кінематографа. Выбранне беларускага кінарэжысёра стала высокай ацэнкай яго творчасці і прафесіяналізму.

Творчасць таленавітага беларускага рэжысёра высока адзначана дзяржавай. У 1979 годзе ён быў удастоены звання "Народны артыст Беларускай ССР", у 1986 годзе - "Народны артыст СССР". У 1996-м за вялікі ўклад у развіццё беларускага кінематографа рэжысёр быў узнагароджаны медалём Францыска Скарыны. У тым жа годзе яму пасмяротна прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь за шматгадовы ўклад у кінематаграфію.

У Беларусі заснаваны творчыя ўзнагароды імя рэжысёра. На Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад" уручаецца прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога кіно" імя народнага артыста СССР В.Ц.Турава, на рэспубліканскім фестывалі беларускіх фільмаў, які традыцыйна праходзіць у Брэсце адзін раз у два гады, - прыз імя Віктара Турава за лепшы дэбют у кінарэжысуры.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс