Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Nov 2016

Уле-Эйнар Б'ёрндален: Дар'я Домрачава такая ж добрая маці, як і біятланістка

Уле-Эйнар Б'ёрндален21 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дар'я Домрачава такая ж добрая маці, як і біятланістка. Аб гэтым расказаў васьміразовы алімпійскі чэмпіён па біятлоне і муж беларускай спартсменкі Уле-Эйнар Б'ёрндален у інтэрв'ю нарвежскай газеце Sе og Hor, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Адказваючы на пытанне аб сваёй жонцы Дар'і Домрачавай, нарвежскі біятланіст адзначыў, што ёй удаецца спраўляцца з усімі клопатамі. "Дар'я такая ж добрая маці, як і біятланістка. З нараджэннем дачкі Ксеніі яе жыццё сур'ёзна змянілася, але Дар'я спраўляецца з усімі клопатамі. Дачка Ксенія любіць есці па начах, і жонцы даводзіцца несці ўсю нагрузку ў гэты час", - адзначыў ён.

Нарвежскі біятланіст задаволены і тым, як прайшла падрыхтоўка да новага сезона, які стартуе 27 лістапада ў шведскім Эстэрсундзе. "Загадзя быў гатовы да змен, таму яны не так моцна паўплывалі на мае трэніроўкі. У Беларусь, дзе рыхтаваўся восенню, узяў з сабой свой трэйлер. Выкарыстоўвалі яго пры падрыхтоўцы два месяцы да нараджэння дачкі. Цяпер грузавік вярнуўся ў Нарвегію. Усё ідзе па плане", - расказаў Уле-Эйнар Б'ёрндален.

Пасля нараджэння дачкі Ксеніі Дар'я Домрачава плануе вярнуцца ў вялікі спорт. Яна праводзіць ужо трэніроўкі ў Нарвегіі пад кіраўніцтвам мясцовага спецыяліста Рогера Грубена, які дапамагаў раней перамагаць Уле-Эйнару Б'ёрндалену. Трохразовая алімпійская чэмпіёнка мае намер у студзені 2017 года прыняць удзел у першых стартах біятлоннага сезона.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі