Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Фота | Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах": асабістыя трэніроўкі і майстар-клас для юных біятланістаў

Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах": асабістыя трэніроўкі і майстар-клас для юных біятланістаў

Уле-Эйнар Б'ёрндален у
7 Врс 2016

Праслаўлены страляючы лыжнік, шматразовы чэмпіён свету і Алімпійскіх гульняў, муж беларускай зоркі біятлона Дар'і Домрачавай рыхтуецца да новых стартаў сезона на трасах і стрэльбішчы спарткомплексу "Раўбічы". Перапыніўшы асабістыя трэніроўкі, знакаміты нарвежац правёў майстар-клас для беларускіх юніёраў, якія ў гэтым годзе атрымалі шанц прыняць удзел у эксклюзіўным праекце "Гонка легенд", і адказаў на шматлікія пытанні журналістаў.

Аб "Раўбічах"

– Спарткомплекс у вас фантастычны. Асабліва падабаецца траса, пракладзеная па лесе, і стрэльбішча - сапраўдны выклік: з ветрам тут заўсёды складана ўгадаць. Да таго ж ёсць магчымасць пастраляць як на вуліцы, так і ў памяшканні. Я, дарэчы, быў вельмі ўражаны, калі ўпершыню тут апынуўся некалькі гадоў таму, і з таго часу прыязджаў у "Раўбічы" некалькі разоў. У свеце не шмат такіх месц, асабліва для летняга біятлона. Планую яшчэ некаторы час рыхтавацца да сезона тут, у Мінску...

Аб "Гонцы легенд", у якой Б'ёрндален пакуль не выйдзе на старт

– У "Раўбічы" прыедзе шмат вядомых атлетаў, якія завяршылі кар'еру, але я ўсё ж такі дзеючы біятланіст, і ў адносінах да астатніх гэта будзе несправядліва...

Аднак пасля таго, як будзе прынята рашэнне завяршыць кар'еру, Уле-Эйнар Бьёрндален абяцаў абавязкова прыняць выклік "Гонкі легенд".

Аб вяртанні Дар'і Домрачавай

– У Дар'і ёсць трэнеры ў нацыянальнай камандзе, і мая дапамога, думаю, не спатрэбіцца. Калі пачне? Калі будзе гатова. Яна сама выдатна ведае, як і што ёй трэба рабіць, і адновіць кар'еру, як толькі з'явіцца магчымасць.

Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах"
Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах"
Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах"
Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах"
Уле-Эйнар Б'ёрндален у "Раўбічах"
1 2 3      Наступная