Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

15 Apr 2015

У канцэрце адкрыцця "Славянскага базару" выкарыстоўваюць авантурныя хады

15 красавіка, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. У канцэрце ўрачыстага адкрыцця XXIV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" выкарыстоўваюць авантурныя хады. Аб гэтым сёння на прэс-канферэнцыі ў Віцебску заявіў журналістам рэжысёр канцэрта Ягор Хрусталёў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Адкрыццё форуму будзе і традыцыйным, і наватарскім. Як звычайна, у канцэрце прымуць удзел артысты першай велічыні, афіцыйнасць мерапрыемства падкрэсляць дамінуючыя тэмы 70-годдзя Перамогі і Года моладзі. "Перад намі стаіць няпростая, але цікавая задача - творча падысці да раскрыцця гэтай тэматыкі. Для чаго выкарыстоўваем авантурныя хады. Хочам уразіць гледачоў, таму я не магу цяпер аб іх гаварыць", - сказаў Ягор Хрусталёў.

Пасля завяршэння прэс-канферэнцыі ён пайшоў насустрач журналістам і прыадкрыў заслону тайны. "Ёсць прапанова, каб нумары аб'ядноўвалі адразу некалькі артыстаў. Са сцэны будуць гучаць не толькі хіты, якіх усе чакаюць, а спецыяльна падрыхтаваныя нумары. Яны будуць адлюстроўваць тэматыку, якую мы збіраемся асвятліць - гэта ў тым ліку тэма дзіцячага і дарослага конкурсу, - адзначыў рэжысёр. - Адкрыццё заўсёды было пафасным і афіцыйным, хочам зрабіць яго больш вясёлым і маладзёжным, таму што гэты год прысвечаны моладзі".

XXIV Міжнародны фестываль мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе з 9 па 13 ліпеня (дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 7-8 і 14-15 ліпеня). Канцэрт урачыстага адкрыцця адбудзецца 9 ліпеня.

У праграме фестывалю канцэрты зорак эстрады і гумару, праект "Зоркі "Шансон-ТБ", праграма "Песня застаецца з чалавекам" з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга, канцэртныя і забаўляльныя праграмы для моладзі ("Залаты хіт: учора, сёння, заўтра", "Рок-панарама", праекты БРСМ у рамках Дня моладзі і інш.), праекты "Тэатральныя сустрэчы" (Беларусь, Латвія, Расія) і "Фестываль без межаў".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі