Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

19 Жнв 2015

У Белавежскай пушчы ўвялі інтэрнэт-браніраванне тураў для бязвізавых турыстаў

19 жніўня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" ўвялі інтэрнэт-браніраванне тураў для бязвізавых паездак турыстаў, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар дзяржаўнай прыродаахоўнай установы Аляксандр Буры.

Новаўвядзенне стала магчымым дзякуючы аўтаматызацыі працэсу выдачы пропускаў для бязвізавых паездак турыстаў. Спецыяльная камп'ютарная праграма апрацоўвае ад іншаземца заяўку на наведванне беларускай частцы пушчы і адпраўляе адказ па пазначаным электронным адрасе. Акрамя таго што замежны турыст можа самастойна выбраць гасцініцу і экскурсію, цяпер яму таксама прадастаўлена магчымасць аплаціць паслугу з дапамогай банкаўскай карткі.

"Праграма працуе ўжо, з банкамі ўсё ўзгоднена. Па інтэрнэт-браніраванні ўжо ідуць бязвізавыя турысты. Яны купляюць тур, адразу аплачваюць яго. Калі да нас прыходзіць пацвярджэнне заяўкі, мы перадаём даныя на гэтага чалавека пагранічнікам, і яны прапускаюць яго. Дапускаю, што ў працэсе праграма будзе дапрацоўвацца, удасканальвацца, таму што яна няпростая. Напэўна нават яшчэ не ўсе замежныя грамадзяне ведаюць аб змяненнях у сістэме афармлення пропускаў", - адзначыў Аляксандр Буры.

Аўтаматызаваная сістэма афармлення пропускаў прызначана спрасціць працэс перасячэння граніцы замежнымі турыстамі, зрабіць яго больш хуткім і зручным, лічаць у турыстычным аддзеле нацыянальнага парку. Пачынаючы з 12 чэрвеня, калі быў запушчаны бязвізавы рэжым, спецыялісты аддзела ў ручным рэжыме апрацавалі звыш 2 тыс. заявак. Цяпер, дзякуючы камп'ютарнай праграме, іх функцыя зводзіцца да кантролю за своечасовым і правільным афармленнем заявак, а вызвалены час супрацоўнікі змогуць прысвяціць прыёму, арганізацыі і турыстычнаму абслугоўванню гасцей парку.

Як паведаміў спецыяліст па турызме Руслан Кандрасюк, магчымасцю бязвізавага ўезду ў пушчу за гэты час скарысталіся не толькі грамадзяне Польшчы. У складзе арганізаваных груп, якія афармляюцца польскімі турыстычнымі фірмамі, у спрошчаным рэжыме граніцу перасеклі грамадзяне Чэхіі, Германіі, Аўстрыі, Літвы, Латвіі, Нідэрландаў, Славакіі, Швецыі, Італіі, Швейцарыі, Партугаліі, Ізраіля, Індыі і нават ЗША. "Як правіла, яны заказваюць цэлы комплекс турыстычных паслуг: аглядную экскурсію па Белавежскай пушчы з заездам у Музей народнага побыту і старадаўніх тэхналогій, наведваюць вальеры з жывёламі, музей прыроды, маёнтак беларускага Дзеда Мароза", - расказаў спецыяліст.

Замежныя грамадзяне могуць скарыстацца бязвізавым рэжымам толькі праз спрошчаны пункт пропуску "Перароў-Белавежа", размешчаны ў Белавежскай пушчы. У адпаведнасці з заканадаўствам іншаземцы могуць знаходзіцца без візы на тэрыторыі нацыянальнага парку не больш за 3 дні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі