Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Oct 2015

У асноўным конкурсе неігравога кіно "Лістапада-2015" пазмагаюцца 12 карцін

21 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У асноўным конкурсе неігравога кіно XXII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" пазмагаюцца 12 карцін. Аб гэтым паведаміла на прэс-канферэнцыі дырэктар праграм неігравога кіно "Лістапада" Ірына Дзям'янава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Праграма неігравога кіно вельмі насычаная, адным з яе важных фрагментаў з'яўляецца гэты конкурс. У бягучым годзе на ўзнагароды прэтэндуюць 12 карцін, у тым ліку з Румыніі, Літвы, Польшчы, Кітая, Расіі, Украіны і іншых краін. Беларусь будзе прадстаўлена фільмам "Беларусь. Дакументальная гісторыя" вядомага рэжысёра Галіны Адамовіч.

Гледачам раяць не ўпусціць магчымасць убачыць карціну Сяргея Лазніцы "Падзея" (Нідэрланды, Бельгія), Аляксандры Мацюшак "Каса Бланка" (Польшча, Мексіка), Жан-Габрыэля Пер'ё "Моладзь Германіі" (Францыя, Швейцарыя, Германія).

Усяго ў праграме фестывалю заяўлена 184 карціны з 60 краін.

XXII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 6 па 13 лістапада ў беларускай сталіцы. Арганізатар галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі