Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Mar 2015

Турнір па дзюдо памяці Андрэя Мельнікава стартуе ў Магілёве

3 сакавіка, Магілёў /Кар. БЕЛТА/. Традыцыйны 22-і турнір па барацьбе дзюдо памяці воіна-інтэрнацыяналіста Героя Савецкага Саюза Андрэя Мельнікава стартуе сёння ў Магілёве, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Удзел у спаборніцтвах прымуць 9 каманд з усіх рэгіёнаў Беларусі і Мінска, а таксама Расіі і Украіны. У васьмі вагавых катэгорыях на арэне спартыўнага комплексу "Алімпіец" будуць змагацца каля 200 юнакоў і дзяўчат ва ўзроставай катэгорыі 1995-1999 гадоў нараджэння.

Спаборніцтвы праводзяцца з мэтай патрыятычнага выхавання моладзі, умацавання дружбы і спартыўных сувязей моладзі Беларусі з моладдзю іншых краін, а таксама папулярызацыі барацьбы дзюдо, павышэння спартыўнага майстэрства і выяўлення мацнейшых спартсменаў.

Пераможцы турніру будуць узнагароджаны медалямі, дыпломамі, грашовымі прэміямі, а таксама спецыяльнымі прызамі ад ГА "Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане". Лепшая каманда атрымае ва ўзнагароду кубак турніру.

Мельнікаў Андрэй Аляксандравіч нарадзіўся ў Магілёве 11 красавіка 1968 года, скончыў 8 класаў СШ нумар 28 і паступіў у Магілёўскае ПТВ нумар 1. У кастрычніку 1986 года быў прызваны ў армію. У красавіку 1987 года накіраваны ў Афганістан. Абараняючы вышыню, абазначаную на карце 3234, ён праявіў незвычайную стойкасць і гераізм, адбіўшы разам з байцамі 11 нападаў праціўніка. Калі душманы прарвалі лінію абароны і схапілі Андрэя, ён падарваў звязку гранат. Так завяршыўся жыццёвы шлях салдата-героя, якому праз тры месяцы споўнілася б толькі 20 гадоў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі