У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

31 Сак 2015

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу "Тэлевяршыня" пройдзе ў Мінску 13 мая

31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў XI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" адбудзецца ў Мінску 13 мая. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік упраўлення электронных СМІ Міністэрства інфармацыі Уладзімір Ядранцаў.

Сёння, 31 сакавіка, заканчваецца тэрмін падачы заявак на ўдзел у конкурсе.

У арганізацыйны камітэт могуць быць прадстаўлены тэлепраграмы любой працягласці вытворчасці рэспубліканскіх і рэгіянальных тэлевяшчальных арганізацый, іншых вытворцаў розных форм уласнасці рэспублікі, якія выйшлі ў эфір у 2014 годзе.

Гран-пры "Тэлевізійны праект года" будзе прысуджаны маштабнаму сацыяльна значнаму тэлевізійнаму праекту, які атрымаў шырокі грамадскі рэзананс у рэспубліцы. Па выніках мінулага года будуць названы "Лепшая грамадска-палітычная праграма", "Лепшая тэматычная праграма", "Лепшая штотыднёвая інфармацыйна-аналітычная праграма", "Лепшы дакументальны фільм (цыкл)", "Лепшая штодзённая інфармацыйная праграма", "Лепшая праграма для дзяцей і юнацтва", "Лепшая культурна-асветная праграма", "Лепшая сацыяльная рэклама", "Лепшая забаўляльная праграма", "Лепшы праект рэгіянальнага тэлебачання", "Лепшая інфармацыйная праграма рэгіянальнага тэлебачання", "Лепшая тэматычная праграма рэгіянальнага тэлебачання", "Лепшы тэлевізійны дызайн". Журы таксама назаве пераможцаў у індывідуальных намінацыях "Лепшы вядучы грамадска-палітычнай праграмы", "Лепшы вядучы тэматычнай праграмы", "Лепшы вядучы інфармацыйна-аналітычнай праграмы", "Лепшы рэпарцёр", "Лепшы вядучы штодзённай інфармацыйнай праграмы", "Лепшы вядучы забаўляльнай праграмы", "Лепшы тэлевізійны прадзюсар (прадзюсарская група)", "Лепшы рэжысёр (рэжысёрская група)", "Лепшы аператар (аператарская група)", "Лепшы сцэнарыст (сцэнарная група)", "Лепшы вядучы рэгіянальнага тэлебачання".

На цырымоніі будзе таксама ўручаны спецыяльны прыз XI Нацыянальнага тэлевізійнага конкурсу "Тэлевяршыня" лепшаму тэлепраекту на тэму Вялікай Айчыннай вайны і Вялікай Перамогі.

Журы, у склад якога ўваходзяць вядомыя рэжысёры, сцэнарысты, акцёры, журналісты, вызначыць па тры фіналісты ў кожнай намінацыі.

Заснавальнікамі конкурсу выступаюць Міністэрства інфармацыі Беларусі, Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія, ЗАТ "Другі нацыянальны тэлеканал" і ЗАТ "Сталічнае тэлебачанне".

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па адрасе: 220004, г. Мінск, пр. Пераможцаў, 11, Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь з паметкай "Нацыянальны тэлевізійны конкурс "Тэлевяршыня".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс