Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Чэр 2017

"Цярпець не магу ляжаць на пляжы" - Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку

"Цярпець не магу ляжаць на пляжы" - Лукашэнка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку16 чэрвеня, Хойніцкі раён /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў размове з журналістамі ў час наведвання Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка расказаў аб сваім стаўленні да водпуску і адпачынку, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пытанне водпуску ў адносінах да Прэзідэнта ўпіраецца ў Канстытуцыю краіны. "У Прэзідэнта Беларусі водпуску як такога, звычайнага чалавечага, быць не можа. У мяне няма віцэ-прэзідэнта, і па Канстытуцыі я свае паўнамоцтвы нікому не магу перадаць", - сказаў ён.

Прэзідэнт падкрэсліў, што, нават ад'язджаючы, напрыклад, у Сочы на некалькі дзён, ён падтрымлівае з радзімай пастаянны кантакт, прымаючы ўдзел у вырашэнні важных пытанняў.

Што датычыцца адпачынку, Аляксандр Лукашэнка не лічыць, што гэта павінна быць абавязкова звязана, напрыклад, з паездкай на мора. "Па-першае, я не люблю цёплае надвор'е. Наогул цярпець не магу. Адпачынак - гэта змена абстаноўкі і роду заняткаў. Калі ты сёння гуляеш у хакей, заўтра сячэш дровы, а паслязаўтра косіш траву, бегаеш на лыжаролерах і гэтак далей, гэта і ёсць адпачынак для мяне. Я цярпець не магу ляжаць на пляжы і загараць. Для мяне гэта непрымальна", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі