Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

1 Jun 2015

Старажытную актавую пячатку Ефрасінні Полацкай знайшлі на раскопках у Полацку

1 чэрвеня, Віцебск /Алена Ціханава - БЕЛТА/. Старажытную актавую пячатку Ефрасінні Полацкай знайшлі на раскопках Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў Полацку, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Полацкім райвыканкаме.

Напярэдадні святкавання Дня горада Полацка і Дня памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай (5 чэрвеня) на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра завяршыліся раскопкі, у якіх прымалі ўдзел як беларускія, так і расійскія вучоныя. Яны і знайшлі ўнікальны артэфакт.

"Гэта знаходка чарговы раз падкрэслівае значнасць і ўнікальнасць асобы святой і сведчыць аб тым, што манастыр у ХII стагоддзі быў не толькі вялікім духоўным і культурным, але і грамадска-палітычным цэнтрам, дзе актыўна вялася перапіска, і прападобная Ефрасіння Полацкая змацоўвала дакументы сваёй пячаткай", - падкрэслілі ў райвыканкаме.

Плануецца, што знаходка будзе дастаўлена ў экспазіцыю сценапісу, знятага са сцен Спаса-Ефрасіннеўскага храма, якая цяпер прадстаўлена ў Мастацкай галерэі Полацка.

Прэзентацыя артэфакта адбудзецца ў Мастацкай галерэі 4 чэрвеня ў 10.00. Пячатка будзе экспанавацца тут на працягу 4 дзён (4, 5, 6, 7 чэрвеня).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі