У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Свята Купалле
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

21 Стд 2016

Стагадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі

21 студзеня, Мінск /Алена Прус - БЕЛТА/. Стагадовы рубеж пераадолеў 531 жыхар Беларусі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Традыцыйна сярод беларускіх доўгажыхароў пераважаюць жанчыны: сваё 100-годдзе перасягнулі 464 жанчыны і 67 мужчын - прадстаўнікоў моцнага полу сярод тых, хто адсвяткаваў свой соты дзень нараджэння, у 7 разоў менш.

Паводле слоў спецыялістаў, на 1 студзеня бягучага года ў рэспубліцы налічвалася пяць беларусаў ва ўзросце 110 гадоў і старэйшых, з іх два чалавекі - жыхары Гродзенскай і Мінскай абласцей - ва ўзросце 115 гадоў і старэйшых, яны нарадзіліся на заранку мінулага стагоддзя.

Сярод рэгіёнаў лідарам па колькасці доўгажыхароў з'яўляецца Гродзенская вобласць: тут на 1 студзеня бягучага года было 106 чалавек ва ўзросце старэйшым за 100 гадоў. На другой пазіцыі геранталагічнага рэйтынгу - Мінская вобласць (94), на трэцяй - горад Мінск (74). У Брэсцкай вобласці пражываюць 70 чалавек, якія ўжо адсвяткавалі свой векавы юбілей, у Гомельскай - 69, у Віцебскай вобласці - 65, у Магілёўскай вобласці - 53.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс