Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

9 Ліс 2016

Шаснаццаць рэжысёраў з Беларусі прадставяць новыя фільмы ў час пітчынгу на "Лістападзе"

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Шаснаццаць рэжысёраў з Беларусі прадставяць новыя фільмы ў час пітчынгу на XXIII Мінскім міжнародным кінафестывалі "Лістапад", паведамілі БЕЛТА арганізатары кінафоруму.

У гэтым годзе на фестывалі з 5 па 10 лістапада працуе індустрыяльная платформа, якая прадугледжвае адукацыйны пітчынг і "сцэнарнае сватанне". Так, пітчынг стартуе 10 лістапада ў галерэі Міхаіла Савіцкага. Шаснаццаць беларускіх рэжысёраў прадставяць новыя фільмы на суд дзеячаў сусветнай кінаіндустрыі. Сярод удзельнікаў - вядомыя аўтары, пераможцы нацыянальнага конкурсу "Лістапада-2015". Разам з тытулаванымі рэжысёрамі абараняць свае праекты прыйдуць пачынаючыя кінематаграфісты. З 10.00 да 17.00 удзельнікі пітчынгу абмяркуюць праекты будучых кінастужак. Па выніках рабочага дня адбудзецца прэзентацыя лепшых праектаў і ўзнагароджанне пераможцаў.

Што датычыцца "сцэнарнага стватання", яно, на думку арганізатараў, абяцае стаць не менш значнай падзеяй індустрыяльнай платформы 10 лістапада. Новы фармат работы нацэлены на раскрыццё патэнцыялу беларускіх сцэнарыстаў. Наталля Барабошкіна, Кірыл Вевель, Павел Расолька, Віталь Гіран, Дзяніс Грыневіч прадставяць свае сцэнарыі перад рэжысёрамі і прадзюсарамі. Запланавана чытка сцэн акцёрамі са сцэнарыяў Дар'і Клінавай, Сафіі Фаміной, Вольгі Драчук. Драматург і рэжысёр Віктар Красоўскі прадставіць асобныя сцэны са спектакля "Patris" - пастаноўкі ў жанры дакументальнага тэатра аб радзіме і патрыятызме.

У цэлым арганізатары індустрыяльнай платформы маюць намер садзейнічаць выбудоўванню прафесійнай камунікацыі паміж рэжысёрамі, прадзюсарамі і сцэнарыстамі.

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" завершыцца 11 лістапада, карціна закрыцця - "Астаткавыя выявы" вядомага польскага кінарэжысёра Анджэя Вайды. Цырымонія закрыцця "Лістапада-2016" адбудзецца ў кінатэатры "Масква".

Дырэкцыя галоўнай кінападзеі года - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Арганізатарамі форуму выступаюць Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарвыканкам пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі