Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

10 Jun 2015

Сетку беларускага бістро створаць у Мінску

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сетку беларускага бістро створаць у Мінску. Аб гэтым паведаміў журналістам намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Мінску плануецца пашыраць сетку беларускай кухні. Напрыклад, у 2016 годзе пад брэндам "Радзівілаўскі" створаць сетку беларускага бістро. У бліжэйшы час у сталіцы пачнуць мадэрнізацыю трох аб'ектаў, якія ўвойдуць у аб'яднанне", - сказаў Андрэй Дамарацкі.

У бягучым годзе ў сталіцы адкрыты два аб'екты грамадскага харчавання з беларускай нацыянальнай кухняй: рэстаран "Васількі" на 140 месц і кафэ "Цімохін закуток" на 20 месц. Для далейшага пашырэння сеткі аб'ектаў грамадскага харчавання, якія спецыялізуюцца на нацыянальнай кухні, у Мінску прапрацоўваюць пытанне аб прадастаўленні інвестарам, рэстаратарам прэферэнцый у выглядзе арэндных ільгот пры адкрыцці такіх устаноў.

Андрэй Дамарацкі адзначыў, што згодна з вынікамі маніторынгу каля 83 працэнтаў замежных гасцей Мінска ў кафэ і рэстаранах заказвалі менавіта стравы беларускай кухні. Таму гарадскія ўлады рэкамендавалі мець у меню такія стравы ўсім аб'ектам грамадскага харчавання.

Усяго ў Мінску налічваецца 2350 аб'ектаў грамадскага харчавання на 147 тыс. месц. З іх каля 40 буйных рэстаранаў і кафэ спецыялізуюцца на беларускай кухні. У адпаведнасці з нормамі заканадаўства нацыянальныя стравы прапануюцца ў 70 працэнтах аб'ектаў грамадскага харчавання (амаль 30 працэнтаў складаюць спецыялізаваныя ўстановы з італьянскай, французскай і іншымі кухнямі, а таксама бары, кавярні, кафетэрыі).

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі