Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

24 Ліп 2015

Рыбныя стравы стануць брэндам Нарачанскага рэгіёна

24 ліпеня, Мядзельскі раён /Кар. БЕЛТА/. Рыбныя стравы павінны стаць брэндам Нарачанскага рэгіёна. Адпаведнае даручэнне даў старшыня Мінаблвыканкама Сямён Шапіра сёння на выязным пасяджэнні па пытаннях развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Сямён Шапіра звярнуў увагу, што Нарачанскі рэгіён вядомы сваімі воднымі рэсурсамі, і многія турысты едуць на курорт, у тым ліку каб пакаштаваць стравы з рыбы. "У меню ўсіх устаноў у курортнай зоне павінны быць рыбныя стравы", - даручыў ён.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінаблвыканкама Таццяна Шаўцова расказала, што спецыялісты праінспектавалі ўжо мясцовыя магазіны, кафэ і рэстараны, і практычна ва ўсіх з іх быў шырокі асартымент рыбнай прадукцыі. Паводле слоў Таццяны Шаўцовай, у многіх санаторыях цяпер праводзяцца рыбныя дні і дні беларускай кухні. Акрамя таго, дадаткова будуць арганізаваны гандлёвыя пляцоўкі, дзе турысты змогуць купіць жывую рыбу, каб потым прыгатаваць яе самастойна.

У Мядзельскім раёне завяршаецца рэалізацыя Дзяржаўнай праграмы развіцця курортнай зоны Нарачанскага рэгіёна на 2011-2015 гады. Па выніках рэалізацыі дзяржпраграмы на базе курортнай зоны будзе створаны буйны аздараўленчы, культурна-забаўляльны і турыстычны цэнтр.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі