У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

16 Ліс 2015

Руслан Асланаў выступіць дзясятым на дзіцячым "Еўрабачанні" ў Сафіі

16 лістапада, Сафія /Кар. БЕЛТА/. У Нацыянальным палацы культуры Балгарыі прайшла жараб'ёўка сярод удзельнікаў дзіцячага "Еўрабачання-2015": Руслан Асланаў выступіць дзясятым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На самай справе, я быў бы рады любому нумару. Але, прызнаюся, больш хацелася выступаць у другой частцы", - сказаў журналістам Руслан Асланаў.

Фінал конкурсу адбудзецца 21 лістапада. У час грандыёзнага шоу ў зале размесціцца каля 8 тыс. гледачоў, а тэлеаўдыторыя традыцыйна будзе шматмільённай. Прамую трансляцыю дзіцячага "Еўрабачання-2015" будуць весці тэлеканалы "Беларусь 1" і спадарожнікавы "Беларусь 24".

Адкрые конкурсную частку канцэрта сваім выступленнем прадстаўніца Сербіі Лена Стаменкавіч, апошняй з удзельнікаў выйдзе на сцэну Яна Міркавіч з Чарнагорыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс