Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

18 Май 2016

Прэзентацыя знойдзенага партрэта Адама Міцкевіча пэндзля Івана Хруцкага адбудзецца ў Полацку

18 мая, Віцебск /Алёна Ціханава - БЕЛТА/. Прэзентацыя работы вядомага беларускага жывапісца Івана Фаміча Хруцкага "Партрэт А. Міцкевіча" адбудзецца сёння ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

Размова ідзе аб палатне, якое было знойдзена ў Полацку ў 2010 годзе. У фондах Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка ў складзе калекцыі жывапісных і графічных работ праўнучкі жывапісца Ядвігі Мацяеўскай (захоўваецца ў фондах з 1997 года) быў знойдзены партрэт пэндзля самога Івана Хруцкага. І вось у Дзень музеяў пасля праведзеных навуковых даследаванняў палатна і рэстаўрацыі карціна будзе прадстаўлена гледачам. Выстаўка будзе праходзіць толькі пяць дзён - з 18 па 22 мая.

У музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і Польшчы цяпер захоўваецца больш як 100 палотнаў Івана Хруцкага.

Выдатны беларускі мастак-партрэтыст, майстар нацюрморта і пейзажа Іван Хруцкі нарадзіўся ў Віцебскай губерні ў 1810 годзе. 200-годдзе з дня яго нараджэння было ўнесена ў каляндар памятных дат ЮНЕСКА.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі