Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

29 Sep 2016

Праграма Дзён еўрапейскай спадчыны ў Мінску прадставіць некалькі праектаў

29 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дні еўрапейскай спадчыны ў Мінску прадставяць некалькі праектаў, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

У беларускай сталіцы мерапрыемствы Дзён еўрапейскай спадчыны пройдуць 30 верасня. Месцам дзеяння стане Мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага. У праграме запланавана прэзентацыя буклета "Спадчына і веды", адкрыццё выстаўкі "Гарады Міншчыны. Урбаністычныя замалёўкі", прэзентацыя дакументальнага фільма "Restauratio" і праектаў маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Гісторыка". Акрамя таго, будзе прадстаўлена новая рубрыка выдання "ICON" "Спадчына" пад кіраўніцтвам і пры ўдзеле творчай майстэрні "MART".by ICON і фонду "Культурная спадчына і сучаснасць". Завершыць праграму канцэрт у дворыку Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага.

Акцыю да Дзён еўрапейскай спадчыны арганізуе Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь сумесна з Інстытутам культуры Беларусі пры партнёрскай падтрымцы Мінгарвыканкама, Музея гісторыі горада Мінска, Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, маладзёжнага грамадскага аб'яднання "Гісторыка", выдання "ICON", творчай майстэрні "MART", фонду "Культурная спадчына і сучаснасць".

Дні еўрапейскай спадчыны - шырокамаштабная культурная акцыя, якая была афіцыйна зацверджана Саветам Еўропы ў 1991 годзе. З 1999 года праграма ажыццяўляецца ў супрацоўніцтве з Еўрапейскім саюзам пад дэвізам "Еўропа: адзіная спадчына". Мерапрыемствы, прысвечаныя Дням еўрапейскай спадчыны, праводзяцца дзяржавамі, якія ратыфікавалі Еўрапейскую культурную канвенцыю Савета Еўропы (1954 год). Беларусь знаходзіцца ў іх ліку. Кожны год краіны - удзельніцы Канвенцыі прапаноўваюць уласныя тэмы гэтага міжнароднага праекта. У 2016 годзе выбрана тэма "Спадчына і супольнасць". У Беларусі ў кантэксце прапанаванай агульнай тэмы будуць праводзіцца мерапрыемствы пад дэвізам "Спадчына і веды". Ролю спадчыны для сучаснага грамадства пераацаніць складана, паколькі яна з'яўляецца духоўным патэнцыялам нацыі, асновай яе культурнага багацця і самабытнасці. Менавіта ў кантэксце пазнання і разумення спадчынных здабыткаў праходзіць працэс ідэнтыфікацыі як пэўнай асобы, так і нацыі ў цэлым. Распаўсюджванне ведаў аб сваёй спадчыне адкрывае новыя гарызонты ў вывучэнні іншых культур, выхоўвае павагу да іх, садзейнічае ўстанаўленню і развіццю сацыяльных, адукацыйных, міжкультурных адносін. Таму важна, каб інфармацыйнае грамадства набывала адценне грамадства ведаў аб сваёй спадчыне і культурных дасягненнях іншых народаў, падкрэслілі арганізатары.-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі