У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

2 Стд 2016

Першыя білеты на канцэрты "Славянскага базару-2016" паступяць у продаж ужо ў лютым

4 студзеня, Віцебск /Кацярына Князева - БЕЛТА/. Першыя білеты на канцэрты XXV Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску-2016" паступяць у продаж ужо ў лютым, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА дырэктар форуму Аляксандр Сідарэнка.

"Год культуры, які аб'яўлены ў Беларусі, у Віцебску будзе асабліва насычаны. Ён пачнецца са святкавання 65-годдзя Цэнтра культуры "Віцебск" ужо ў студзені: запланаваны вялікі канцэрт-віншаванне, выстаўка-прэзентацыя ўсіх калектываў цэнтра. І мы ўжо даўно вядзём падрыхтоўку да правядзення юбілейнага 25-га "Славянскага базару". Літаральна паўтара тыдня таму вызначыліся са стылем. І ў сярэдзіне лютага, думаю, у продаж паступяць білеты больш як на палавіну фестывальных канцэртаў", - растлумачыў Аляксандр Сідарэнка.

Юбілей форуму будзе адзначаны шэрагам новых праектаў, у асноўным маладзёжных, і падзеямі, якія палюбіліся публіцы. Напрыклад, уключаны ў праграму канцэрт "Еўропа плюс ТБ", які на фестывалі ў 2015 годзе прайшоў з аншлагам. Сваё развіццё атрымае і фестываль вулічнага мастацтва "На сямі вятрах". Запланаваны канцэрт лаўрэатаў Міжнароднага конкурсу маладых выканаўцаў розных гадоў. На форум мастацтваў у Віцебск прыедуць і новыя зоркі сусветнай велічыні, і даўнія сябры, уключаючы лаўрэатаў спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення". Хто не зможа прысутнічаць асабіста павіншуе фестываль праз відэапасланне.

Паводле слоў Аляксандра Сідарэнкі, геаграфія ўдзельнікаў абяцае быць вельмі шырокай, колькасць краін будзе не меншай, чым у мінулым годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс