Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

26 Чэр 2015

Іншаземцы з задавальненнем прыязджаюць у Беларусь паляваць на лася, ваўка, глушца і цецерука

26 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Іншаземцы ахвотна прыязджаюць у Беларусь паляваць на лася, ваўка, глушца і цецерука. Аб гэтым паведаміў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА старшыня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў Юрый Шумскі.

"Іншаземцы з задавальненнем едуць да нас на такія спецыфічныя віды палявання, як паляванне на лася, ваўка, глушца і цецерука, а таксама на вясенняе паляванне на птушак", - адзначыў ён.

Паводле слоў Юрыя Шумскага, мерапрыемствы па зніжэнні колькасці дзікоў, якія праводзяцца па ўсёй краіне, безумоўна, паўплывалі на прывабнасць паляўнічых тураў для замежных паляўнічых.

"Хоць колькасць праведзеных у 2014 годзе тураў у параўнанні з 2013 годам па нашым аб'яднанні нават крыху ўзрасла, колькасць прынятых замежных паляўнічых скарацілася прыкладна на 6 працэнтаў, - падкрэсліў старшыня БТПР. - Аднак нашы гаспадаркі своечасова адрэагавалі на сітуацыю і сталі актыўней прапаноўваць іншыя віды палявання - на лася і аленя ў час гону, на самца казулі, на пралётных гусей і да т.п. Гэта дало магчымасць у 2014 годзе захаваць даходы ад такога палявання прыкладна на ўзроўні папярэдняга года".

Цяпер БТПР актыўна займаецца рассяленнем аленя высакароднага, фактычная колькасць якога па тэрыторыі краіны складае ўсяго 15 працэнтаў ад аптымальнай. У мінулым годзе было створана 2 папуляцыі аленя - у Смалявіцкім і Мінскім раёнах, а ў бягучым годзе плануецца стварыць каля 15 новых папуляцый гэтага віду, дадаў Юрый Шумскі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі