Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

12 Jun 2017

Новы экатур распрацаваны ў Белавежскай пушчы

Новы экатур распрацаваны ў Белавежскай пушчы12 чэрвеня, Брэст /Кар. БЕЛТА/. У нацыянальным парку "Белавежская пушча" распрацаваны новы экалагічны тур "Фота-сафары", паведаміла карэспандэнту БЕЛТА начальнік турыстычнага аддзела нацпарку Аксана Багалейша.

Маршрут праходзіць уздоўж паўднёвай мяжы пушчы, дзе ўчасткі лесу чаргуюцца з адкрытымі месцамі - палянамі, балотамі, участкамі поймы. Там размяшчаюцца традыцыйныя пляцоўкі для навуковых даследаванняў і гадоўлі капытных. У час фотасафары ў турыстаў з'явіцца рэдкая магчымасць убачыць дзікіх жывёл у прыродным асяроддзі пражывання. Яны змогуць не толькі сфатаграфаваць статкі высакароднага аленя, казулі або лані еўрапейскай, але і зрабіць сэлфі на іх фоне.

Не менш арыгінальным у гэтым туры з'яўляецца і сродак перамяшчэння турыстаў. Дабрацца да мэты падарожжа яны змогуць на 16-меснай брычцы, у якую ўпрэжаны міні-трактар "Беларус". Пад капотам універсальнай мадэлі - рухавік 26 конскіх сіл, адметнымі асаблівасцямі якога з'яўляюцца нізкі ўзровень колькасці шкодных рэчываў у выхлапных газах (адпаведнасць стандартам Euro-3A) і высокая прадукцыйнасць.

Тур разлічаны на 2-2,5 гадзіны і праходзіць у суправаджэнні гіда-экскурсавода. Ідэя новага экалагічнага маршруту нарадзілася з пажаданняў саміх турыстаў. "У Белавежскую пушчу людзі прыязджаюць перш за ўсё паглядзець на прыроду. Наведвання вальераў і музея многім аказваецца недастатковым. Таму пасля агляднай экскурсіі мы прапануем ім перасесці з аўтобуса ў брычку і адправіцца на фотасафары. Распрацаваны маршрут дае магчымасць амаль са стапрацэнтнай упэўненасцю гарантаваць сустрэчу з дзікімі жывёламі на волі. Думаем, што тур будзе запатрабаваны турыстамі", - адзначыла Аксана Багалейша.

Паслугу плануецца ўкараніць ужо ў бліжэйшыя дні. Першы час фотапаляванне будуць арганізоўваць па папярэдніх заяўках. У далейшым прадугледжваецца ўстанавіць дакладны графік правядзення туру.

З нагоды адкрыцця новага маршруту нацыянальны парк разыгрывае два білеты на тур сярод падпісчыкаў афіцыйнай групы клуба Белавежскай пушчы УКантакце. Розыгрыш адбудзецца 26 чэрвеня ў турыстычным аддзеле нацыянальнага парку.

Цяпер для азнаямлення з выдатнымі мясцінамі Белавежскай пушчы распрацавана сетка аўтамабільных, веласіпедных і пешаходных турыстычных маршрутаў і экалагічных троп. Гэта "Азёрнае кольца", "Звярыны пераход", "Лясныя тайны", "Паўночная сцежка", "Вялікае падарожжа", "Царская паляна", "Язвінская дуброва", "Пушчанскія рабінзоны", "Войтаў мост", "Памяць", "Запаведная дуброва", "Па слядах Напалеона" - усяго не менш як паўтара дзясятка маршрутаў.

На экскурсіях у нацыянальным парку "Белавежская пушча" з пачатку года пабывалі звыш 124 тыс. чалавек.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі