Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

25 Feb 2015

Нацыянальны музей-запаведнік "Нясвіж" і замкі Францыі на нейкі час абмяняюцца экспанатамі

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" і французскія музеі-замкі ў будучым годзе маюць намер абмяняцца часткай экспанатаў для іх часовай дэманстрацыі. Такое рашэнне прынята па выніках візіту дэлегацыі музея-запаведніка "Нясвіж" на чале з дырэктарам Сяргеем Клімавым у Францыю, паведамілі БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Францыі.

Прадстаўнікі беларускага музея ў час знаходжання ў Францыі з 16 па 22 лютага наведалі замкі Шамбор, Рашкот, Мантрэзор, Шанціі, дзе правялі перагаворы. Дасягнуты дамоўленасці аб абмене экспазіцыямі і дэлегацыямі экспертаў.

Былі праведзены сустрэчы з праўнучкамі Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл. Музею-запаведніку "Нясвіж" перададзена кніга з замка Рашкот.

Візіт беларускай дэлегацыі арганізаваны пры падтрымцы беларускага пасольства ў Францыі, беларускай мастачкі Ірыны Котавай, якая пражывае ў Францыі, і французскага пісьменніка Крыстофа Левалуа, які працуе над кнігай-біяграфіяй Марыі дэ Кастэлян Радзівіл. Кніга-біяграфія ў 2015 годзе плануецца да выдання музеем-запаведнікам "Нясвіж".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі