У Беларусь без візы на 30 дзён
Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Год малой радзімы ў Беларусі
Прэс-цэнтр
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Прэс-цэнтр | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

3 Жнв 2016

Нацыянальны музей арганізуе ў Гомелі выстаўку твораў заходнееўрапейскага мастацтва XVII-XIX стагоддзяў

3 жніўня, Гомель /Юлія Лысенка - БЕЛТА/. У музеі Гомельскага палацава-паркавага ансамбля адкрыецца выстаўка "Біблейскія і міфалагічныя сюжэты ў заходнееўрапейскім мастацтве XVII-XIX стагоддзяў" з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, паведамілі БЕЛТА ў гісторыка-культурнай установе.

На выстаўцы будзе прадстаўлена больш як 70 твораў жывапісу, скульптуры і графікі. Гэта работы вядомых заходнееўрапейскіх мастакоў, гравёраў і скульптараў - работы майстроў французскай, італьянскай, англійскай і іншых школ.

Паказальна, што амаль 60 працэнтаў твораў мастацтва, якія прадэманструюць на выстаўцы ў Гомелі, складаюць пастаянную экспазіцыю Нацыянальнага музея. Сярод іх карціны, партрэты, гравюры Антоніа Дзанкі, Джыралама Тропа, Франсуа дэ Труа, Нікола-Габрыэля Дзюпюі, Люка Салівана, Фрыдрыха Шміта.

Арганізатары падкрэсліваюць, што зліццё ў адзінай экспазіцыі работ майстроў розных эпох, стыляў, мастацкіх школ прадаставіць гасцям экспазіцыі і паклоннікам мастацтва ўнікальную магчымасць супаставіць розныя інтэрпрэтацыі міфалагічных і біблейскіх вобразаў і сюжэтаў.

Афіцыйнае адкрыццё выстаўкі "Біблейскія і міфалагічныя сюжэты ў заходнееўрапейскім мастацтве XVII-XIX стагоддзяў" адбудзецца 4 жніўня. Для наведвальнікаў яна будзе даступна з 5 жніўня па 13 лістапада.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі
Партызанскі летапіс