Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Навіны
Выдатныя мясціны Беларусі
Каляндар падзей у Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Навіны | Падзеі, факты, анонсы

Падзеі, факты, анонсы

13 Врс 2016

Намінант на "Оскар" рэжысёр Заза Урушадзэ ўзначаліць журы конкурсу ігравога кіно "Лістапада-2016"

13 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Грузінскі рэжысёр, сцэнарыст і прадзюсар Заза Урушадзэ ўзначаліць журы асноўнага конкурсу ігравога кіно XXIII Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад" у 2016 годзе, паведамілі БЕЛТА арганізатары фестывалю.

У яго фільмаграфіі пяць карцін: "Ім, каго пакінулі бацькі" (1989) (навела ў кінаальманаху "Мікстура без рэцэпта"), "Тут світанне" (1989), "Тры дамы" (2008), "Апякун" (2012), "Мандарыны" (2013). З карцінай "Апякун" Заза Урушадзэ ўдзельнічаў у асноўным конкурсе Мінскага МКФ у 2012 годзе, а выканаўца галоўнай ролі быў удастоены прыза "За лепшую мужчынскую ролю". Карціна "Мандарыны" атрымала прыз за "Лепшую рэжысуру" Варшаўскага кінафестывалю, змагалася за "Залаты глобус" і была намініравана на прэмію "Оскар-2015" у катэгорыі "Лепшы фільм на замежнай мове".

Фільмы гэтага грузінскага рэжысёра расказваюць аб людзях, якія трапілі ў сітуацыю, што перавышае іх магчымасці, і апынуліся перад выбарам: захаваць або страціць чалавечае аблічча. Так, самы тытулаваны фільм "Мандарыны" крытыкі называюць "гімнам чалавечнасці". У праграме пазаконкурсных паказаў XXIII ММКФ "Лістапад" Заза Урушадзэ асабіста прадставіць фільм мінскай публіцы.

Заза Урушадзэ скончыў рэжысёрскі факультэт Тбіліскага дзяржаўнага ўніверсітэта тэатра і кіно імя Шата Руставелі. У 2001 годзе прымаў удзел у стварэнні Грузінскага нацыянальнага кінацэнтра, быў яго першым дырэктарам. У 2015 годзе Заза Урушадзэ выбраны членам Амерыканскай акадэміі кінематаграфічных мастацтваў і навук.

Праграма асноўнага конкурсу ігравога кіно Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад", які ўзначаліць грузінскі кінамайстар, уключае карціны, створаныя ў краінах былога сацыялістычнага лагера: СНД, Цэнтральнай і Паўднёва-Усходняй Азіі, краінах Балтыі, Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Ацэньваць фільмы будзе прафесійнае журы кінематаграфістаў, вядучыя прадстаўнікі сусветнай кінаіндустрыі і аўтарскага кінематографа. Асноўнай пляцоўкай конкурснага агляду па традыцыі стане кінатэатр "Цэнтральны".

XXIII Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе 4-11 лістапада пад слоганам "Насустрач натхненню". Арганізатар кінафоруму - Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў "АРТ Карпарэйшн". Заснавальнікі - Міністэрства культуры Беларусі, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт пры ўдзеле Белтэлерадыёкампаніі, Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм", Беларускага саюза кінематаграфістаў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі